Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя ветэраны і работнікі Беларускай чыгункі!

23 лютага 2018

Сардэчна віншуем вас з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь!

Самае каштоўнае, што ёсць у нашым жыцці — гэта мір, спакой і стабільнасць, а таму не выпадкова Дзень абаронцаў Айчыны мае багатую і слаўную гісторыю.

23 лютага — гэта асаблівая дата ў календары. Гэта свята аб'ядноўвае ўсіх жыхароў нашай вялікай краіны. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі і ўдзячнасці ўсім пакаленням воінаў, якія адстаялі свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. У кожным доме, у кожнай беларускай сям'і беражліва захоўваюць памяць аб мужнасці і гераізме бацькоў і дзядоў.

Сярод салдат, якія абаранялі родную зямлю ў гады Вялікай Айчыннай вайны, было шмат чыгуначнікаў, і мы ганарымся ўсімі, хто, не шкадуючы свайго жыцця, змагаўся за мір, за будучыню сваіх дзяцей, унукаў і праўнукаў. З першых дзён вайны, рызыкуючы ўласным жыццём, працаўнікі стальной магістралі забяспечвалі бесперабойную дастаўку да лініі фронту воінскіх грузаў, забяспечвалі армію правізіяй, баявой тэхнікай, узбраеннем, а пасля Вялікай Перамогі займаліся аднаўленнем чыгуначнай інфраструктуры, дапамагалі адраджаць прамысловасць і сельскую гаспадарку.

Нізкі паклон вам, паважаныя ветэраны! Вы з'яўляецеся прыкладам доблесці і мужнасці для цяперашняй моладзі.

Сёння 23 лютага стала сапраўды ўсенародным святам моцных духам, мэтанакіраваных і смелых мужчын, патрыётаў сваёй краіны. Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь нагадвае нам аб грамадзянскім абавязку і высокім мужчынскім прызначэнні, захаванні міру і згоды ў сям'і, грамадстве і дзяржаве.

Чыгуначнікі заўсёды былі і застаюцца надзейнай апорай абараназдольнасці краіны. Сваёй мірнай працай вы ўносіце вялікі ўклад у забеспячэнне нацыянальных інтарэсаў Рэспублікі Беларусь, яе эканамічнай бяспекі.

Ад усяго сэрца жадаем вам і вашым блізкім міру, здароўя і даўгалецця, любві і ўзаемаразумення, адданых сяброў, бадзёрасці духу, дабра і шчасця!

 

Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай
прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.У. Страмук

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў

Да спісу навін за 2018 год