Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка атрымала перамогу ў адкрытым міжнародным турніры па валейболе

20 лютага 2018

Адкрыты міжнародны турнір па валейболе адбыўся 15—18 лютага ў горадзе Магілёве. Арганізатарамі спаборніцтваў выступіла Беларуская чыгунка. У турніры прынялі ўдзел жаночыя зборныя каманды Беларускай, Латвійскай, Кастрычніцкай (Расія), Львоўскай (Украіна) чыгунак, а таксама мужчынскія зборныя каманды па валейболе горада Магілёва, чыгуначных адміністрацый Латвіі і Расіі (Кастрычніцкая чыгунка).

Па выніках спаборніцтва мужчынская і жаночая каманды Беларускай чыгункі паказалі найлепшы вынік і занялі першыя месцы.

Сярод мужчын другое месца ў прадстаўнікоў Кастрычніцкай чыгункі, трэцяе месца заваявала зборная горада Магілёва.

Сярод жанчын другое месца занялі валейбалісткі Львоўскай чыгункі, трэцяе месца ў каманды Латвійскай чыгункі.

Лепшымі гульцамі турніру былі прызнаны прадстаўнікі Беларускай чыгункі Дзмітрый Лучына і Жанна Кутасіна, валейбалісты Латвійскай чыгункі Эдгар Балмаціс і Святлана Сямёнава, Кастрычніцкай чыгункі (Расія) — Станіслаў Бумагін і Валянціна Сярова, Львоўскай чыгункі — Агнешка Доўбуш, мужчынскай зборнай каманды горада Магілёва — Раман Алёшынаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год