Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

13—14 сакавіка бягучага года на Беларускай чыгунцы пройдзе Міжнародная канферэнцыя

15 лютага 2018

Беларуская чыгунка 13—14 сакавіка плануе правядзенне Міжнароднай канферэнцыі «Рынак чыгуначных паслуг: лагістыка, экспедзіраванне, тарыфы». Мерапрыемства пройдзе ў Мінску.

Сярод удзельнікаў Канферэнцыі прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый, дзяржаўных органаў, транспартна-экспедытарскіх арганізацый, еўрапейскіх чыгуначных перавозчыкаў, грузаўладальнікаў, уласнікаў вагонаў.

Беларуская чыгунка традыцыйна праводзіць сустрэчы са сваімі партнёрамі і калегамі, на якіх абмяркоўваюцца актуальныя пытанні ўзаемадзеяння ў арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

Праграма Канферэнцыі прадугледжвае шэраг выступленняў і дыскусій, абмен меркаваннямі па павышэнню эфектыўнасці сумеснай працы і магчымых шляхоў вырашэння найбольш актуальных пытанняў. Будуць разглядацца пытанні развіцця рынку транспартных паслуг, выкарыстанне інфраструктуры Беларускай чыгункі, удасканаленне нарматыўна-прававой базы і інфармацыйных тэхналогій, тарыфная палітыка і шэраг іншых.

Удзельнікі мерапрыемства азнаёмяцца з дзейнасцю Беларускай чыгункі і яе далейшымі планамі і перспектывамі развіцця ўзаемадзеяння з калегамі. Таксама абмяркуюць пытанні ўдасканалення стратэгічнага супрацоўніцтва на рынку транспартных паслуг, якія спрыяюць павелічэнню аб'ёмаў перавозак чыгуначным транспартам і паляпшэнню якасці абслугоўвання ўдзельнікаў перавозачнага працэсу.

Беларуская чыгунка вядзе актыўную працу па павышэнні прывабнасці чыгуначнага транспарту ў цэлым, а таксама маршрутаў перавозак з удзелам Рэспублікі Беларусь.

З мэтай павелічэння прапускной здольнасці магістралі, а таксама транзітнай прывабнасці Рэспублікі Беларусь, Беларускай чыгункай рэалізуецца комплексная праграма, якая прадугледжвае развіццё міжнародных транспартных калідораў, павышэнне хуткасцяў руху грузавых цягнікоў, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Надаецца ўвага развіццю інфраструктуры грузавых тэрміналаў, размешчаных на беларуска-польскай мяжы, дзе сканцэнтраваны асноўныя магутнасці перагрузачнай і складской інфраструктуры беларускай магістралі, рэалізуецца шэраг іншых інвестыцыйных праектаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год