Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка запрашае «У госці да Дзеда Мароза» на «Навагоднім экспрэсе»

23 лістапада 2017

У дні зімовых канікул, калядных і навагодніх святаў з 22 снежня па 7 студзеня па Дзіцячай чыгунцы ім. К.С. Заслонава будзе курсіраваць святочны цягнік «Навагодні экспрэс». Першы ў гэтым святочным сезоне цягнік, кіраваны юнымі чыгуначнікамі, адправіцца з перона станцыі Заслонава 22 снежня ў 13.30.

Дзіцячая чыгунка запрашае мінчан і гасцей сталіцы здзейсніць незабыўнае падарожжа ў краіну чараўніцтва і казкі. У цяперашнім святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор будзе арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэнуцца з казачнымі героямі, героямі папулярных мультфільмаў, Дзедам Марозам і Снягуркай, прымуць удзел у навагодніх конкурсах і гульнях.

22, 28 снежня і 1 студзеня цягнік будзе вазіць пасажыраў з 13.30 да 16.30; 23, 24, 25, 30 снежня і 6, 7 студзеня першы цягнік адправіцца са станцыі Заслонава ў 10.30, а апошні ў 16.30. 27, 29 і 31 снежня рэжым працы Дзіцячай чыгункі з 10.30 да 13.30.

27 снежня ў Дзень нараджэння Беларускай чыгункі наведвальнікаў Дзіцячай чыгункі чакае прыемны сюрпрыз: адбудуцца разнастайныя конкурсы і віктарыны, прысвечаныя гісторыі БЧ. У іх змогуць прыняць удзел усе жадаючыя. Пераможцам будуць уручаны памятныя падарункі.

Продаж білетаў на «Навагодні экспрэс» адкрыецца 1 снежня. Іх можна набыць на станцыі Заслонава Дзіцячай чыгункі (праспект Незалежнасці, 86). Каса па папярэдняй продажы білетаў будзе працаваць штодня (акрамя нядзелі і панядзелка) з 9.00 да 17.30 (перапынак з 13.30 да 14.00). Тэлефон для даведак - 267-25-22, 237-65-75.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год