Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

1 снежня бягучага года ў г. Калінінградзе Беларуская чыгунка праводзіць Круглы стол «Транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні перавозак грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю»

27 лістапада 2017

Мерапрыемства пройдзе ў дзелавым цэнтры «На выспе» у г. Калінінградзе (Расія) пры падтрымцы Калінінградскай чыгункі — філіяла ААТ «РЖД».

У мерапрыемстве плануецца ўдзел Начальніка чыгункі Уладзіміра Марозава, а таксама прадстаўнікоў экспедытарскіх кампаній, партоў, буйных грузаатрымальнікаў і грузаадправіцеляў.

Галоўнай мэтай Круглага стала з'яўляецца прыцягненне дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў у зносінах Беларусь—Расія.

Беларуская чыгунка з'яўляецца важным злучным звяном у забеспячэнні эканамічных сувязяў Калінінградскай вобласці з іншымі рэгіёнамі Расіі.

У рамках мерапрыемства будзе прадстаўлены транспартна-лагістычны патэнцыял Беларускай чыгункі ў забеспячэнні грузавых перавозак у напрамку Калінінградскай вобласці.

Дзелавая праграма Круглага стала ўключае абмеркаванне шэрагу актуальных пытанняў па перавозцы і прыцягненню грузапатокаў у калінінградскім напрамку; па тарыфных умовах дарогі пры арганізацыі перавозак расійскіх знешнегандлёвых грузаў і шэраг іншых.

Таксама ўдзельнікі азнаёмяцца з дзейнасцю і магчымасцямі дзяржаўнага прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі, які прэзентуе свой лагістычны патэнцыял на рынку транспартных паслуг краін Балтыйскага рэгіёну.

Правядзенне Круглага стала ў Калінінградзе стала для БЧ традыцыйным. Гэта не выпадкова. Беларусь знаходзіцца на скрыжаванні II і IX Агульнаеўрапейскіх транспартных калідораў. Для прыцягнення дадатковых грузапатокаў у Беларусі рэалізуецца эфектыўная стратэгія развіцця грузавых транзітных перавозак. Яна заключаецца ў: удасканаленні нарматыўна-прававой базы; мадэрнізацыі чыгуначнай інфраструктуры; правядзенні гнуткай тарыфнай палітыкі; укараненні сучасных інфармацыйных тэхналогій; аптымізацыі схем дастаўкі знешнегандлёвых грузаў.

Калінінградская чыгунка — філіял ААТ «Расійскія чыгункі» з'яўляецца адным з найважнейшых партнёраў Беларускай чыгункі ў пытаннях міжнародных перавозак грузаў, а таксама вытворчага і навукова-тэхнічнага ўзаемадзеяння.

Па выніках працы за 10 месяцаў 2017 г. перавозкі грузаў у зносінах з Калінінградскай вобласцю Расійскай Федэрацыі склалі 8,5 млн тон або 117,7% да аналагічнага перыяду 2016 года.

Транзітныя перавозкі з/у Калінінградскай вобласці праз Беларусь — за 7,8 млн тон або 119,7% да аналагічнага перыяду 2016 года.

Беларуская чыгунка праводзіць гнуткую, стабільную тарыфную палітыку, аператыўна рэагуючы на змены кан'юнктуры транспартнага рынку. Пры гэтым найважнейшай умовай з'яўляецца забеспячэнне балансаў інтарэсаў перавозчыка і карыстальніка яе паслуг.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у працы Круглага стала ў Калінінградзе.

Рэгістрацыйная форма для ўдзелу ў мерапрыемстве размешчана на галоўнай старонцы карпаратыўнага сайта чыгункі (www.rw.by).

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год