Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З моманту ўкаранення сістэмы дынамічнага цэнаўтварэння на цягнік Мінск—Рыга БЧ рэалізавала ўжо каля тысячы білетаў

12 верасня 2017

Беларуская чыгунка за паўтара месяца па сістэме дынамічнага цэнаўтварэння на цягнік Мінск—Рыга № 87/88 рэалізавала на 35% білетаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Нагадаем, Беларуская чыгунка з 25 ліпеня 2017 года адкрыла продаж праязных дакументаў на цягнік Мінск—Рыга з прымяненнем сістэмы дынамічнага кіравання тарыфамі у міжнародных зносінах у прамым і зваротным напрамках.

Пачынаючы з даты адпраўлення цягніка, кошт праязных дакументаў (білетаў) фарміруецца ў залежнасці ад тэрмінаў іх набыцця пасажырамі і ўзроўню населенасці вагона адпаведнага тыпу.

Купляючы білеты за 45—11 сутак да адпраўлення цягніка пры напаўняльнасці пасажырскага вагона менш за 10%, кошт праезду будзе ў два разы ніжэй, чым за 10 дзён да адпраўлення. Па меры росту адсотка запаўняльнасці вагона кошт праезду будзе паступова павялічвацца да поўнай велічыні.

Дадзены праект у мэтах павышэння прывабнасці пасажырскіх перавозак чыгуначным транспартам і зніжэння тарыфнай нагрузкі на пасажыраў БЧ рэалізуе сумесна з Латвійскай чыгункай.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год