Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Начальнік Беларускай чыгункі прыняў удзел у XXVI Пленарным пасяджэнні міжнароднай асацыяцыі «Каардынацыйны Савет па Транссібірскіх перавозках» (КСТП)

25 верасня 2017

У XXVI Пленарным пасяджэнні КСТП, якое адбылося 20—21 верасня ў Пекіне, удзельнічалі больш за 200 дэлегатаў з 25 краін: кіраўнікі і паўнамоцныя прадстаўнікі чыгунак СНД, Балтыі, Еўропы і Азіі, марскіх партоў Кітая, Нарвегіі, Расіі, Латвіі, суднаходных кампаній, міжнародных транспартных арганізацый: Еўрапейскай эканамічнай камісіі ААН (UNECE), ЭСКАТО ААН (UNESCAP), Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ), Міжнароднага саюза чыгунак (UIC), Міжнароднага камітэта па чыгуначным транспарце (CIT), Міжнароднай федэрацыі іі экспедытарскіх асацыяцый (FIATA), нацыянальных асацыяцый экспедытараў, вядучых транспартна-лагістычных, страхавых, ахоўных і IT-кампаній.

У ходзе работы пасяджэння Уладзімір Марозаў выступіў з дакладам пра актуальныя меры па павышэнню эфектыўнасці кантэйнерных перавозак чыгуначным транспартам ў паведамленні Азія—Еўропа ва ўмовах глабальнай канкурэнцыі.

Таксама ў перыяд знаходжання Начальніка Беларускай чыгункі ў г. Пекіне адбыліся перагаворы з удзелам першага віцэ-прэзідэнта ААТ «РЖД» А.С. Мішарына, старшыні праўлення АТ «ПКП Карго» М. Лібішэўскага, віцэ-прэзідэнта па лагістыцы АТ «НК «КТЖ» С.Б. Елюбаева, прэзідэнта АТ «ОТЛК» А.М. Грома, старшага віцэ-прэзідэнта па развіцці бізнэсу ў Еўразіі кампаніі DB Cargo Russija У. Лейшнера.

У рамках перагавораў бакі абмеркавалі пытанні забеспячэння бесперашкоднага руху вагонапатокаў праз беларуска-польскія пагранпераходы з улікам дынамічнага росту аб'ёмаў перавозак у зносінах Усход—Захад—Усход.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год