Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка забяспечвае рухомым саставам перавозку цукровых буракоў на айчынныя перапрацоўчыя прадпрыемствы

01 верасня 2017

Беларуская чыгунка традыцыйна робіць унёсак ва ўборку цукровых буракоў. Масавая перавозка карняплодаў чыгуначным транспартам на айчынныя цукровыя заводы ажыцяўляецца з верасня па студзень. Такі графік абумоўлены тэхналогіяй вырошчвання і захоўвання буракоў, а таксама магутнасцямі прадпрыемстваў па яе перапрацоўцы.

Перавозкі ажыцяўляюцца строга ў адпаведнасці з заяўкамі цукровых заводаў і ўзгодненымі графікамі канцэрна «Белдзяржхарчпрам». У мэтах выключэння прастою вагонаў пагрузка буракоў на свеклопунктах вызначаецца тэмпам выгрузкі на цукровых камбінатах.

Буракі адгружаюцца ўсім чатыром цукровым заводам краіны: Скідальскаму, Гарадзейскаму, Жабінкаўскаму і Слуцкаму. Першая пагрузка пачалася 1 верасня ААТ «Гарадзейскі цукровы камбінат» і ААТ «Скідзельскі цукровы камбінат».

Максімальны сярэднясутачны аб'ём пагрузкі плануецца ў кастрычніку і складзе больш за 390 вагонаў кожныя суткі.

Усяго плануецца перавезці чыгуначным транспартам 1,86 млн тонаў цукровых буракоў ураджаю гэтага года, што складзе 112% да ўзроўню 2016 года.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год