Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Сёння на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»

30 жніўня 2017

З 30 жніўня па 10 верасня Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Яе мэта папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Таксама на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, правядуць тлумачальна-прафілактычную працу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі бяруць удзел усе аддзялення Беларускай чыгункі.

Трэба адзначыць, што з пачатку года на Беларускай чыгунцы адбылося 84 выпадкі невытворчага траўматызму, пацярпела 86 чалавек: 51 загінуў і 35 траўмавана. У тым ліку 9 непаўналетніх.

Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі няшчасных выпадкаў застаюцца ігнараванне людзьмі элементарных мер бяспекі. У прыватнасці, знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў стане алкагольнага ап'янення, размовы па мабільным тэлефоне пры пераходзе чыгуначных пуцей, парушэнне вадзіцелямі правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў і г. д.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Памятаеце! Чыгунка — гэта павышаная крыніца небяспекі. Не пакідайце дзяцей адных і не дазваляйце ім гуляць паблізу чыгуначных пуцей, не хадзіце па чыгуначных пуцях, не пераходзьце іх ва неўстаноўленых месцах. Таксама забараняецца перабягаць пуці перад надыходзячым цягніком, скакаць з платформаў і падлазіць пад платформу і рухомы састаў, катацца на кабінах і дахах электрацягнікоў, класці на пуці староннія прадметы, кідаць камяні ў электрацягнік, які рухаецца , карыстацца паблізу чыгуначнага палатна навушнікамі і размаўляць па сотавым тэлефоне.

Гэтыя, на першы погляд, простыя правілы могуць выратаваць жыццё Вам і Вашым блізкім.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год