Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка завяршае падрыхтоўку станцыі Полацк да Дня беларускага пісьменства

14 жніўня 2017

Белорусская железная дорога завершает подготовку станции Полоцк ко Дню белорусской письменности

Зараз на станцыі завяршаюцца рамонтныя работы. Гасцей нацыянальнага свята, якія прыбудуць у Полацк па чыгунцы, сустрэнуць адрамантаваныя будынкі вакзала, білетных кас і багажнага аддзялення. Таксама на прывакзальнай плошчы і платформах зроблены рамонт пліткавага пакрыцця, малых архітэктурных формаў, стоек асвятлення i агароджаў, у тым ліку на пешаходным мосце. У цэлым на падрыхтоўку будынкаў, збудаванняў і інфраструктуры полацкага чыгуначнага вузла да Дня беларускага пісьменства накіравана 365 тысяч рублёў.

2—3 верасня ў рамках Дня беларускага пісьменства адсвяткуюць 500-годдзе беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзе Полацка — самага старажытнага горада Беларусі. Нагадаем, у 2017 годзе Беларускай чыгунцы спаўняецца 155 гадоў. Таксама ў гэтым годзе 65 гадоў спаўняецца сучаснаму будынку вакзала станцыі Полацк. Выбудаванае нанава пасля Вялікай Айчыннай вайны, яно было здадзена ў эксплуатацыю ў 1952 годзе.

За першае паўгоддзе 2017 года з вакзала станцыі Полацк адпраўлена 305 тысяч пасажыраў, у тым ліку цягнікамі міжрэгіянальных ліній — 42 800 чалавек — гэта на 25% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Значны прырост у міжрэгіянальным паведамленні стаў магчымы дзякуючы новаму цягніку бізнес-класа ДП3, які з 11 снежня 2016 года штодня курсуе паміж Полацкім і Магілёвам.

З 25 ліпеня на вакзале станцыі Полацк пасажыры маюць магчымасць бясплатнага доступу ў Інтэрнэт па тэхналогіі Wi-Fi. Доступ у сетку ажыцяўляецца з выкарыстаннем тэхналогіі 4G і аптычных сетак сувязі.

У цяперашні час праз станцыю Полацк курсуюць цягнікі міжнародных ліній Полацк—Масква, Калінінград—Санкт-Пецярбург, Мінск—Рыга, а таксама цягнікі міжрэгіянальных ліній Полацк—Магілёў, Полацк—Гомель, Мінск—Полацк, а таксама Віцебск—Мінск.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год