Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

27 мая ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў пройдзе традыцыйны фестываль народнай творчасці «Таленты нашай магістралі»

24 мая 2017

Гэты фестываль асаблівы. Хоць бы таму, што праходзіць ён у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 155-годдзю Беларускай чыгункі. На сцэну сталічнага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў выйдуць прадстаўнікі ўсіх аддзяленняў беларускай магістралі, каб як мага ярчэй і красачней прадставіць свае таленты.

А 12-й гадзіне адбудзецца яго ўрачыстае адкрыццё.

У фестывалі прымуць удзел як індывідуальныя выканаўцы, так і аматарскія калектывы мастацкай творчасці падраздзяленняў культуры і арганізацый Беларускай чыгункі па розных напрамках: вакальна-харавы, харэаграфічны, інструментальны і арыгінальны жанр. Таксама будзе прадстаўлена дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

Дадзенае мерапрыемства Беларуская чыгунка праводзіць сумесна з Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыяй чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый з мэтай прыцягнення чыгуначнікаў і членаў іх сем'яў да мастацтва ў розных відах і жанрах мастацкай творчасці.

Кожным аддзяленнем дарогі будзе прадстаўлена 20-хвілінная канцэртная праграма, у якую ўвойдуць творы савецкіх і беларускіх аўтараў, а таксама прагучаць аўтарскія творы.

Галоўнай задачай арганізатараў фестывалю з'яўляецца не толькі стварэнне спрыяльных умоў для творчай самарэалізацыі асобы, а таксама прапаганда сродкамі мастацтва прэстыжу прафесій чыгуначнага транспарту, захаванне і развіццё гістарычных традыцый чыгуначнікаў, пошук і падтрымка таленавітых выканаўцаў, стварэнне кадравага рэзерву таленавітых чыгуначнікаў для ўдзелу ў культурных мерапрыемствах.

Не выпадкова адным з асноўных крытэрыяў ацэнкі ўдзельнікаў фестывалю будзе асвятленне 155-годдзя Беларускай чыгункі. Таксама выканальніцкі ўзровень, сцэнічная культура і артыстызм удзельнікаў, цэласнасць праграмы, разнастайнасць жанраў.

Вынікам фестывалю стане ўзнагароджанне пераможцаў і ўручэнне ім дыпломаў і памятных сувеніраў.

Лепшыя канцэртныя нумары будуць адабраны для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных прафесійнага свята Дня чыгуначніка і 155-годдзю Беларускай чыгункі.

Беларуская чыгунка запрашае ўсіх жадаючых у Палац культуры і спорту чыгуначнікаў 27 мая ў 12.00 на фестываль «Таленты нашай магістралі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год