Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

22 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!»

19 красавіка 2017

22 красавіка Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Стоп — заяц!», накіраваную на павышэнне культуры праезду пасажыраў. Ініцыятарам выступіў галіновы камітэт ГА «БРСМ» беларускай магістралі. Прадстаўнікі БЧ арганізуюць комплекс мерапрыемстваў па праверцы наяўнасці праязных дакументаў (білетаў) у пасажыраў цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа. Кантроль будзе ажыцяўляцца на пероне пры пасадцы або высадцы з транспартнага сродку. Таксама ўдзельнікі акцыі раздадуць пасажырам тэматычныя памяткі. Акрамя працаўнікоў БЧ у мерапрыемстве прымуць удзел таксама супрацоўнікі аддзелаў унутраных спраў на транспарце.

У першым квартале 2017 года кантралёры-рэвізоры пасажырскіх цягнікоў БЧ правялі 13814 праверак у цягніках гарадскіх, рэгіянальных, міжрэгіянальных і міжнародных ліній. За час іх правядзення за безбілетны праезд аштрафавана 1734 чалавека, на 226 грамадзян складзены пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні.

Нагадаем, што ў цяперашні час штраф за безбілетны праезд у цягніках гарадскіх ліній складае — 0,5 базавай велічыні, у цягніках рэгіянальных ліній — 0,7 базавай, міжрэгіянальных і міжнародных ліній — 1 базавую.

Даведачна:

Пасажыр у абавязковым парадку пры пасадцы ў цягнік і падчас паездкі павінен мець праязны дакумент (білет), а пры наяўнасцi права на бясплатны (ільготны) праезд — арыгінал дакумента, які пацвярджае такое права.

Афармленне праязных дакументаў (білетаў) робіцца ў білетнай касе, праз тэрмінал самаабслугоўвання.

Пры адсутнасці на станцыі або прыпыначным пункце білетнай касы, тэрміналаў самаабслугоўвання грамадзянін можа ажыцявіць пасадку ў цягнік з ненумераванымі месцамі без праязнога дакумента (білета), аформіўшы праезд і правоз ручной паклажы ў цягніку ў упаўнаважанай асобы да наступнага прыпынку цягніка пасля пасадкі. У такім выпадку плата за афармленне праязнога дакумента (білета) не спаганяецца.

Безбілетным з'яўляецца грамадзянін, выяўлены без праязнога дакумента (білета), або  які прад'явіў праязны дакумент (білет), які не дае права праезду ў паказаным цягніку, вагоне, а таксама без дакументаў, якія пацвярджаюць права на праезд па бясплатным, ільготным, дзіцячым, службовым праязным дакуменце (білеце), пры правядзенні кантролю ў цягніках і непасрэдна пасля заканчэння паездкі ў цягніках з ненумераванымі месцамі.

Безбілетны грамадзянін, выяўлены ў цягніку з ненумераванымі месцамі, абавязаны аплаціць кошт праезду ад станцыі пасадкі да станцыі свайго прызначэння, кошт паслугі па афармленні праязнога дакумента (білета) у цягніку і штраф.

Калі безбілетны грамадзянін заяўляе аб жаданні пакінуць цягнік, ён аплачвае кошт праезду да станцыі, на якой пакіне цягнік, а таксама штраф.

У выпадку адмовы аплаціць кошт праезду і пакінуць цягнік, безбілетны грамадзянін выдаляецца з цягніка ўпаўнаважанымі асобамі на бліжэйшай станцыі.


інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год