Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падвялі вынікі конкурсу на лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы за 2016 год

21 красавіка 2017

На Беларускай чыгунцы абралі лепшы музей і пакой баявой і працоўнай славы. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы ацэньвала наяўнасць дзеючых музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў аддзяленнях дарогі, колькасць адзінак захоўвання музейнага фонду, выяўленых і апрацаваных матэрыялаў па гісторыі транспарту ў архівах Рэспублікі Беларусь, дапаўненне і абнаўленне раздзелаў экспазіцый і фондаў, удзел музеяў і пакояў баявой і працоўнай славы ў культурна-масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца на БЧ і т. д.

У намінацыі «Лепшы музей аддзяленняў Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву музея гісторыі УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі». На другім месцы — калектыў музея гісторыі РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Трэцяга месца ўдастоены калектыў музея гісторыі РУП «Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У намінацыі «Лепшы музей адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» месцы размеркаваліся наступным чынам:

1-е месца — калектыву музея рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Мінск УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

2-е месца — калектыву музея гісторыі чыгуначнай тэхнікі культурна-спартыўнага цэнтра РУП «Брэсцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;

3-е месца - калектыву музея гісторыі рэвалюцыйнай, баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Орша ім. К.С. Заслонава УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

У намінацыі «Лепшы пакой баявой і працоўнай славы адасобленага структурнага падраздзялення аддзялення Беларускай чыгункі» першае месца прысуджана калектыву залы гісторыі Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі, другое месца — калектыву пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Ліда УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», на трэцім месцы — калектыў пакоя баявой і працоўнай славы лакаматыўнага дэпо Гомель РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год