Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка завяршыла рэканструкцыю прылад кантактнай сеткі на перагоне Маладзечна—Уша

10 сакавіка 2017

У рамках электрыфікацыі ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа Беларуская чыгунка правяла рэканструкцыю існуючых прылад кантактнай сеткі на перагоне Маладзечна‑Уша. Гэта 4,5 км двухшляховага ўчастка чыгункі.

У сціснутыя тэрміны ў перыяды з 13.02.2017 па 21.02.2017 і з 27.02.2017 па 06.03.2017 была выканана праца па суцэльнай замене апор, падтрымліваючых канструкцый і кантактнай падвескі па 1-м і 2-м чыгуначных пуцях адпаведна.

Дадзеныя працы былі арганізаваныя ва ўмовах пастаяннага руху цягнікоў па суседнім шляху. Трэба адзначыць, што электрыфікацыю ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа плануецца завяршыць у гэтым годзе.

Рэалізацыя аб'екта «Электрыфікацыя напрамка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа» накіравана на паляпшэнне экалагічнай абстаноўкі Рэспублікі Беларусь, павелічэнне хуткасці звароту цягнікоў на ўчастку Мінск—Гудагай—Вільнюс, скарачэнне эксплуатацыйных выдаткаў Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2017 год