Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацвердзіла меры па забеспячэнню бяспекі руху ў 2017 годзе

01 сакавіка 2017

Беларуская чыгунка надае першачарговую ўвагу забеспячэнню бяспекі руху цягнікоў. Чыгуначнікі штогод праводзяць комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на недапушчэнне няшчасных выпадкаў на пуцях.

План мерапрыемстваў па арганізацыі планава-папераджальнай сістэмы забеспячэння бяспекі руху цягнікоў у 2017 году ўключае ў сябе больш як 70 мерапрыемстваў, якія будуць ажыцяўляцца па 12 асноўным напрамках, пачынаючы з аналізу і прагназавання фактараў, якія ўплываюць на бяспеку руху, і заканчваючы мерапрыемствамі па забеспячэнню бяспекі руху ў асобных гаспадарках дарогі.

У тым ліку будзе рэгулярна праводзіцца абследаванне чыгуначнага транспарту агульнага карыстання і яго камунікацый на адпаведнасць патрабаванням эксплуатацыі і бяспекі руху. Прадугледжана правядзенне «Дзён бяспекі», сістэматычная праверка стану пуці, агляд пешаходных мастоў, камісійнае абследаванне пераездаў і пешаходных пераходаў, прылад сігналізацыі і сувязі і інш.

 

Будзе нададзена ўвага мерапрыемствам па паляпшэнні працы і зместу аднаўленчых і пажарных аварыйна-выратавальных цягнікоў, уключаючы арганізацыю дарожных палігонных вучэнняў.

На гэты год таксама традыцыйна запланавана правядзенне тэхнічнай вучобы і семінараў, школ перадавога вопыту па безаварыйнай працы і ўзорнаму зместу гаспадаркі і шэраг іншых мерапрыемстваў.

Адначасова Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту. Асноўнай прычынай падзей, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях няшчасных выпадкаў з'яўляецца невыкананне мер бяспекі.

Так, у 2016 годзе адбылося 13 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам рухомага саставу (за 2015 год — 16 выпадкаў). У выніку ДТЗ пацярпелі 8 чалавек, з якіх 1 чалавек загінуў і 7 траўмаваныя (за 2015 год 10 чалавек пацярпелі, з іх 6  загінулі і 4 траўмаваныя).

Усе выпадкі адбыліся не па віне чыгуначнікаў, а з'явіліся вынікам прамога парушэння Правілаў дарожнага руху пры перасячэнні чыгуначных пераездаў.

У мэтах прафілактыкі траўміравання непаўналетніх і недапушчэння транспартных правапарушэнняў на аб'ектах чыгуначнага транспарту ў 2016 годзе праведзены 4 мерапрыемствы «Дзеці і бяспека», акцыя «Стоп — няправільны крок!», работнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у правядзенні Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах і іншых мерапрыемствах.

Беларуская чыгунка нагадвае пра неабходнасць выконваць элементарныя правілы бяспекі:

  • не пераходзіць і не пераязджаць на аўтамабілі чыгуначны пераезд пры закрытым шлагбаўме і забараняльным сігнале светлафора;
  • не хадзіць па чыгуначных пуцях;
  • пераходзіць пуці толькі ва ўсталяваных месцах, карыстаючыся пешаходнымі пераходамі, тунэлямі, пераездамі або насціламі;
  • перад пераходам пуці пераканайцеся ў адсутнасці рухомага цягніка;
  • не пераходзіць пуці адразу пасля праходу цягніка аднаго кірунку, не пераканаўшыся ў адсутнасці цягніка сустрэчнага напрамку;
  • не пакідаць дзяцей без нагляду паблізу аб'ектаў чыгуначнага транспарту, растлумачваць ім правілы бяспекі;
  • не падлазіць пад вагоны.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год