Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнароднай транспартнай выставе «ТрансРасія-2017», якая пройдзе ў г. Краснагорску (Расійская Федэрацыя) з 18 па 20 красавіка

29 сакавіка 2017

Удзел Беларускай чыгункі ў выставе з'яўляецца неад'емнай часткай маркетынгавай стратэгіі беларускай магістралі. У сувязі з чым прадугледжана правядзенне шэрагу сустрэч з прадстаўнікамі чыгуначных адміністрацый Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны, транспартных кампаній, якія ажыцяўляюць перавозкі чыгуначным транспартам, а таксама азнаямленне з тэхнічнымі навінамі і інавацыйнымі распрацоўкамі ў галіне арганізацыі грузавых перавозак.

Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў выставе ў якасці экспанента і размесціцца на стэндзе С411. У рамках выставы для сваіх партнёраў спецыялісты дарогі плануюць правядзенне прэзентацыі, прысвечанай святкаванню 155-годдзя Беларускай чыгункі, якое яна адзначае ў 2017 годзе.

На стэндзе Беларускай чыгункі будуць прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, уласных распрацоўках, тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях дарогі, тарыфнай палітыцы.

Свае магчымасці прадставіць на выставе дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» афіцыйны экспедытар Беларускай чыгункі.

 

«ТрансРасія-2017» найважнейшае бізнес-мерапрыемства на еўраазіяцкім рынку транспартных паслуг. Удзел Беларускай чыгункі ў выставе — гэта магчымасць ўстанаўлення новых і падтрымання ўжо наяўных дзелавых кантактаў з чыгуначнымі і транспартнымі адміністрацыямі краін СНД, Балтыі і Еўропы, экспедытарскія і аператарскімі кампаніямі, грузаўладальнікам і адміністрацыямі партоў. Галоўная задача — прыцягнуць дадатковыя грузапатокі з удзелам Беларускай чыгункі.

Да спісу навін за 2017 год