Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правяла семінар і дарожныя палігонныя вучэнні па эфектыўным метадзе вядзення аднаўленчых работ

02 сакавіка 2017

Мерапрыемствы праходзілі 28 лютага і 1 сакавіка на базе Полацкага чыгуначнага вузла УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі». У іх прынялі ўдзел прадстаўнікі службы бяспекі руху цягнікоў Упраўлення Беларускай чыгункі, галоўныя рэвізоры па бяспецы руху цягнікоў усіх шасці аддзяленняў дарогі, начальнікі аднаўленчых цягнікоў, а таксама спецыялісты Дарожнага цэнтра па падрыхтоўцы, перападрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў БЧ.

На семінары былі разгледжаны пытанні забеспячэння бяспекі руху, меры па падтрыманню высокай тэхнічнай аснашчанасці аднаўленчых цягнікоў Беларускай чыгунцы ў мінулым годзе і задачы на 2017  год. Таксама абмяркоўваліся пытанні навучання і павышэння кваліфікацыі работнікаў.

У ходзе сумесных палігонных вучэнняў былі адпрацаваны навыкі па ліквідацыі аварыйнай сітуацыі з выкарыстаннем грузападымальнага крана КЖ-971, гідраўлічнага абсталявання, трактара дэз-320 і накатачных башмакоў. Таксама ўдзельнікам была прадэманстравана укаранёная і распрацаваная аднаўленчым цягніком Віцебск рацыяналізатарская прапанова, якая дазваляе забяспечыць паніжаную ўстаноўку дамкратаў гідраўлічнага абсталявання пры правядзенні аднаўленчых работ.

 

Мэтай правядзення гэтых мерапрыемстваў з'яўляецца ўдасканаленне прафесійных ведаў і практычных навыкаў работнікаў аднаўленчых цягнікоў Беларускай чыгункі.

У цяперашні час на БЧ функцыянуе 13 аднавіцельных цягнікоў, аснашчаных 28  чыгуначнымі кранамі грузападымальнасцю ад 50 да 250 тон. Дадзеная тэхніка дазваляе эфектыўна вырашаць задачы па арганізацыі аднаўленчых работ, а таксама выкарыстоўваецца пры рамонце мастоў, замене стрэлачных перакладаў, выгрузцы/пагрузцы цяжкавагавых грузаў і інш.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год