Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

5—6 красавіка ў Мінску пройдзе 51 пасяджэнне Савета Міжнароднай Канфедэрацыі прафсаюзаў чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў (МКПЖ)

23 сакавіка 2017

У рабоце пасяджэння прымуць удзел кіраўнікі галіновых прафсаюзаў Беларусі, Азербайджана, Арменіі, Грузіі, Казахстана, Кіргізіі, Літвы, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Узбекістана, Украіны, Эстоніі.

На пасяджэнні будзе разгледжана больш за 12 пытанняў. Сярод іх аб бягучай дзейнасці МКПЖ. Плануецца па гэтым пытанні прэзентацыя генеральнага сакратара МКПЖ Генадзя Касалапава. Яна будзе прысвечана эканамічнай сітуацыі ў краінах і на жалезных дарогах рэгіёну, аналізу сітуацыі ў прафсаюзах, выкананню раней прынятых рашэнняў і планаў, а таксама прыярытэтным мерапрыемствам МКПЖ у бягучым годзе.

Удзельнікі пасяджэння абмяркуюць таксама пытанні комплекснага абследавання арганізацыі і ўмоў працы работнікаў, якія ўдзельнічаюць у міждзяржаўных перавозках грузаў і пасажыраў. Прафсаюзы плануюць правесці дадзенае абследаванне ў маі—чэрвені бягучага года.

 

Будзе нададзена ўвага пытанням аховы працы і бяспекі руху. Прафсаюзныя лідэры абмяняюцца інфармацыяй аб бягучай сітуацыі і вопыце работы па разгляданым пытанні з акцэнтам на заканадаўчую і галіновую нарматыўную базу, ініцыятывы, праграмы і прапановы па правядзенні гэтай працы ў рамках МКПЖ. У далейшым прэзентацыі і прапановы будуць абагульнены для падрыхтоўкі Дэкларацыі МКПЖ па бяспецы на чыгуначным транспарце.

Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць вынікі Канферэнцыі прафсаюзаў чыгуначнікаў Міжнароднай Федэрацыі транспартнікаў (МФТ), якая праходзіла ў снежні 2016 года ў Брусэлі, і рэалізацыі сумесных праграм узаемадзеяння МКПЖ / МАП / МФТ ў 2016—2017 гадах, перспектывы на 2018 год. Дэлегацыі змогуць абмяняцца думкамі па ўзаемадзеянню МКПЖ з МФТ і бюро Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП).

Праграмай прадугледжаны прэзентацыі па выкарыстанні прафсаюзамі розных відаў страхавання для сацыяльнай абароны сваіх членаў і павышэння матывацыі сяброўства. Прадстаўнікі страхавых кампаній «DEVK» — Нямецкае чыгуначнае страхаванне (Германія) і ЗАТ «СК Дабрабыт» (Расія) раскажуць пра магчымыя страхавых прадуктах для чыгуначнікаў краін рэгіёну.

Акрамя таго, прафсаюзныя лідэры абмяркуюць пытанні аб правядзенні V Кангрэса МКПЖ, аб абранні дэлегатаў на VIII з'езд Усеагульнай Канфедэрацыі, пра дату і месца правядзення 52 пасяджэння Савета і іншыя актуальныя пытанні.

Чыгуначнікаў будзе прадстаўляць старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Белпрофтранса Валерый Страмук, які раскажа аб сацыяльнай палітыцы і практыцы сацыяльнага ўзаемадзеяння адміністрацыі і прафсаюза на чыгуначным транспарце Рэспублікі Беларусь.

Таксама ўдзельнікам пасяджэння будзе прадстаўлена прэзентацыя старшыні Белпрофтранса Уладзіміра Рынга аб асноўных напрамках работы прафсаюза работнікаў транспарту і камунікацый Беларусі.

Сімвалічна, што 51 пасяджэнне праходзіць у Беларусі у год 155-годдзя Беларускай чыгункі. Ад кіраўніцтва дарогі на мерапрыемстве плануецца ўдзел намесніка Начальніка Беларускай чыгункі Пятра Стоцкага.

На Беларускай чыгунцы арганізавана цеснае ўзаемадзеянне адміністрацыі і прафсаюза, якое замацавана ў калектыўных дагаворах арганізацый дарогі і праяўляецца ў штодзённай працы.
Штогод на дарозе выконваецца шэраг прававых, арганізацыйна-тэхнічных, санітарна-гігіенічных, лячэбна-прафілактычных мерапрыемстваў па паляпшэнні ўмоў і аховы працы.

Значным стымулам высокапрадукцыйнай працы з'яўляецца гнуткая сістэма прэміравання, арганізацыя галіновага і ўнутрывытворчага спаборніцтва, аглядаў-конкурсаў сярод калектываў дарогі.

Створана дзейсная сістэма арганізацыі ідэалагічнай і кадравай работы, якая паказвае сваю эфектыўнасць пры штодзённай працы ў калектыве на вытворчасці, пры правядзенні палітычных і грамадскіх мерапрыемстваў.

Важным напрамкам дзейнасці адміністрацыі і прафсаюзаў з'яўляецца праца з моладзю.

Асаблівая ўвага на Беларускай чыгунцы надаецца клопату аб ветэранах Вялікай Айчыннай вайны, ветэранах працы, пажылых і адзінокіх людзях. Для гэтай мэты распрацавана Комплексная праграма «Клопат». Арганізавана патранажная дапамога з ліку сясцёр міласэрнасці дарожнага таварыства Чырвонага Крыжа за адзінокімі ветэранамі.

Прафсаюзныя камітэты прадпрыемстваў Беларускай чыгункі актыўна ўдзельнічаюць у арганізацыі і правядзенні розных конкурсаў і фестываляў, прапагандуюць здаровы лад жыцця чыгуначнікаў і іх сем'яў. Для рэалізацыі праграмы развіцця фізічнай культуры і спорту дзейнічаюць спартыўныя комплексы і стадыёны, плавальныя басейны, трэнажорныя залы. Штогод пры актыўнай падтрымцы прафсаюзаў на ўсіх шасці аддзяленнях праводзяцца спартакіяды па розных відах спорту, а таксама дарожная спартакіяда. Спартсмены-чыгуначнікі магістралі прымаюць актыўны ўдзел не толькі ў чэмпіянатах МССЖ, але і ў міжнародных спаборніцтвах, рэспубліканскіх спартакіядах, галіновых першынствах па валейболе, футболе, лыжных гонках, стральбе, плаванні.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2017 год