Дзіцячай чыгункай у перыяд калядных і навагодніх святаў перавезена амаль 7 тысяч пасажыраў
09 студзеня 2017
У перыяд з 24 снежня 2016 года па 8 студзеня 2017 года Дзіцячай чыгункай імя К.С. Заслонава Мінскага аддзялення БЧ цягніком «Навагодні экспрэс» было перавезена 6 тысяч 850 пасажыраў.
У цяперашнім святочным сезоне Дзіцячай чыгункай сумесна з Мінскім Палацам культуры і спорту чыгуначнікаў на станцыі Сасновы Бор было арганізавана тэатралізаванае прадстаўленне «У госці да Дзеда Мароза». Дзеці сустрэліся з ляснымі насельнікамі, казачнымі героямі: Карлсанам, разбойнікамі, Дзедам Марозам і Снягуркай, прынялі ўдзел у навагодніх конкурсах і гульнях, наведалі атракцыёны, пазнаёміліся з жыхарамі міні-заапарка, а таксама пракаціліся на поні і кані. Усяго было праведзена каля 50 навагодніх прадстаўленняў.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2017 год