Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка ў летнім сезоне 2015 года перавезла 47 тыс. пасажыраў

28 верасня 2015

27 верасня Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава (ДЧ) завяршыла свой юбілейны 60-ы сезон гадавой цягніковай практыкі, які традыцыйна доўжыўся з мая па верасень. За гэты перыяд па малой магістралі было перавезена 47 тыс. пасажыраў, што перавысіла ўзровень летняга сезону 2014 года на 4,4%.

27 верасня на станцыі «Заслонава» адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю 60-га сезона. На мерапрыемстве лепшым навучэнцам ДЧ уручылі ганаровыя граматы, а лепшым выпускнікам — памятныя гадзіннікі ад начальніка Дзіцячай чыгункі. Акрамя таго, юныя чыгуначнікі ўпершыню былі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік дзіцячай чыгункі". На юбілейнай лінейцы таксама падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў праведзеных на ДЧ конкурсаў — «Лепшы па прафесіі" і «Лепшая змена Дзіцячай чыгункі", а таксама фотаконкурсу, прысвечанага 60-годдзю малой магістралі.

 

Нагадваем, 9 ліпеня 2015 года Дзіцячай чыгунцы імя К. С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі" (ДЧ) споўнілася 60 гадоў. Гэта знакавая падзея для ўсіх чыгуначнікаў, паколькі менавіта тут многія з іх яшчэ школьнікамі вызначыліся з будучай прафесіяй і выбралі свой жыццёвы шлях.

Дзіцячая чыгунка сёння — гэта, перш за ўсё, першая ступень прафесійнага карпаратыўнага навучання, якую дзеці праходзяць, займаючыся ў гуртку «Юны чыгуначнік». У маі 2009 года быў адкрыты новы Навучальны цэнтр ДЧ з прафiлюючымi навучальнымі класамі і кампутарным кабінетам. Заняткі ў навучальным цэнтры дзіцячай чыгункі праводзяцца з кастрычніка па красавік. Юныя чыгуначнікі знаёмяцца з асноўнымі чыгуначнымі дысцыплінамі: «Агульны курс чыгунак», «Вагонная гаспадарка», «Лакаматыўная гаспадарка», «пуцявая гаспадарка», «Арганізацыя пасажырскіх перавозак» і асвойваюць цэлы шэраг прафесій — правадыр пасажырскага цягніка, начальнік цягніка, памочнік машыніста і машыніст цеплавоза, аператар дзяжурнага па станцыі, дыспетчар, дзяжурны па пераезду і інш. За час працы вучэбнага цэнтра з 2009 года навучанне ў ім прайшлі больш за 3 тысячы юных чыгуначнікаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2015 год