Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўныя навіны

Верасень

  • 30 верасня 2015
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі конкурсу «Машыністы нашай магістралі»

    Па выніках конкурсу пераможцам стала брыгада лакаматыўнага дэпо Гомель Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі ў складзе машыніста цеплавоза Уладзіміра Макарцова і памочніка машыніста Дзмітрыя Барадзіна.

    Другое месца заваявала брыгада лакаматыўнага дэпо Орша Мінскага аддзялення дарогі ў складзе машыніста электравоза Аляксандра Шышкова і памочніка машыніста Аляксандра Царикова.

    Чытаць далей…
  • 30 верасня 2015
    Беларуская чыгунка працягвае працу па інтэграванню ў міжнародную інфармацыйную сістэму раскладу пасажырскіх цягнікоў далёкага прытрымлівання MERITS Міжнароднага саюза чыгунак

    29 верасня ў Упраўленні Беларускай чыгункі прайшоў семінар-нарада для спецыялістаў беларускай магістралі па пытаннях карыстання інструментамі праекта MERITS (Між'еўрапейскі інтэграваны чыгуначны расклад). Мерапрыемства прайшло з удзелам дэлегацыі Міжнароднага саюза чыгунак.

    Прадстаўнікі Міжнароднага саюза чыгунак, сярод якіх галоўныя дарадчыкі Марк Гюгон і Фабрыс Сэта, у рамках семінара-нарады правялі шэраг кансультацый з адмыслоўцамі беларускай магістралі па пытаннях практычнага прымянення сістэмы MERITS.

    Чытаць далей…
  • 29 верасня 2015
    Беларуская чыгунка падвяла вынікі агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову ў 2015 годзе

    Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую дзіцячую аздараўленчую ўстанову Беларускай чыгункі ў 2015 годзе прызнаны дзіцячы лагер санаторыя «Дубравенка» Магілёўскага аддзялення БЧ. Другое месца заняў дзіцячы аздараўленчы лагер «Вярба» аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення дарогі, трэцяе месца — дзіцячы аздараўленчы лагер «Магістраль» санаторыя «Чыгуначнік» Віцебскага аддзялення дарогі.

    У аглядзе-конкурсе прымалі ўдзел усе 8 дзіцячых аздараўленчых устаноў БЧ  лагеры ім. «Гастэлы» і «Лясное возера» (Мінскае аддзяленне БЧ), «Іса» і «Азёры» (Баранавіцкае аддзяленне), «Вярба» (Брэсцкае аддзяленне), «Лясныя далі" (Гомельскае аддзяленне), «Дубравенка» (Магілёўскае аддзяленне) і «Магістраль» (Віцебскае аддзяленне).

    Чытаць далей…
  • 28 верасня 2015
    9 верасня ў Гомелі на базе Палаца культуры чыгуначнікаў пройдзе конкурс «Машыністы нашай магістралі»

    Арганізатарамі конкурсу выступаюць Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў.

    Конкурс «Машыністы нашай магістралі" сярод работнікаў лакаматыўных брыгад арганізацый беларускай магістралі праводзіцца ў рамках мерапрыемстваў, прымеркаваных да Года моладзі.

    Сваё майстэрства і веды сябрам камісіі будуць дэманстраваць работнікі лакаматыўных брыгад — машыністы і памочнікі машыністаў, па 2 прадстаўнікі ад кожнага аддзялення Беларускай чыгункі, якія сталі пераможцамі або прызёрамі аддзяленчаских конкурсаў.

    Чытаць далей…
  • 28 верасня 2015
    Дзіцячая чыгунка ў летнім сезоне 2015 года перавезла 47 тыс. пасажыраў

    27 верасня Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонава (ДЧ) завяршыла свой юбілейны 60-ы сезон гадавой цягніковай практыкі, які традыцыйна доўжыўся з мая па верасень. За гэты перыяд па малой магістралі было перавезена 47 тыс. пасажыраў, што перавысіла ўзровень летняга сезону 2014 года на 4,4%.

    27 верасня на станцыі «Заслонава» адбылася ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю 60-га сезона. На мерапрыемстве лепшым навучэнцам ДЧ уручылі ганаровыя граматы, а лепшым выпускнікам — памятныя гадзіннікі ад начальніка Дзіцячай чыгункі. Акрамя таго, юныя чыгуначнікі ўпершыню былі ўзнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік дзіцячай чыгункі". На юбілейнай лінейцы таксама падвялі вынікі і ўзнагародзілі пераможцаў праведзеных на ДЧ конкурсаў — «Лепшы па прафесіі" і «Лепшая змена Дзіцячай чыгункі", а таксама фотаконкурсу, прысвечанага 60-годдзю малой магістралі.

    Чытаць далей…
  • 25 верасня 2015
    Спаборніцтвы санітарных дружын пройдуць на Беларускай чыгунцы 8 кастрычніка

    Спаборніцтвы санітарных дружын Беларускай чыгункі пройдуць на базе аздараўленчага цэнтра Брэсцкага аддзялення магістралі.

    Мэтай мерапрыемства з'яўляецца адпрацоўка практычных навыкаў па аказанні першай медыцынскай дапамогі пры надзвычайных сітуацыях.

    За званне лепшай будуць змагацца санітарныя дружыны ўсіх шасці аддзяленняў БЧ. Праграма спаборніцтваў уключае ў сябе шэсць этапаў, падчас якіх санітарным дружына трэба будзе прадэманстраваць уменне карыстацца сваім рыштункам, у тым ліку процівагазам, адбіраць пробы вады, паветра, глебы або харчовых прадуктаў, праводзіць медыцынскую разведку, даглядаць хворых і шэраг іншых навыкаў.

    Чытаць далей…
  • 24 верасня 2015
    Беларуская чыгунка прыступіла да работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа

    24 верасня ў Маладзечанскім раёне на станцыі Пруды адбылася ўрачыстая цырымонія пачатку будаўніча-мантажных работ па электрыфікацыі ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа.

    Як адзначыў, адкрываючы мерапрыемства, Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, электрыфікацыя ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа дазволіць стварыць магутны і тэхналагічны транспартна-лагістычны комплекс для транзіту грузапатокаў з Поўначы на Поўдзень, з Усходу на Захад. «У перспектыве ён стане важным складнікам створанага Эканамічнага поясу Шаўковага шляху, павысіць транзітную прывабнасць міжнародных транспартных калідораў, якія праходзяць праз тэрыторыю нашай краіны,  — сказаў Уладзімір Марозаў. — Асабліва хачу адзначыць, што пасля завяршэння электрыфікацыі стануць яшчэ бліжэй адзін да аднаго жыхары двух еўрапейскіх сталіц — Мінска і Вільнюса, а час у шляху паміж імі скароціцца да 2 гадзін».

    Начальнік Беларускай чыгункі таксама падкрэсліў эканамічную эфектыўнасць праекта і паведаміў, што завяршыць электрыфікацыю ўчастка Маладзечна—Гудагай—дзяржмяжа плануецца да канца 2016 года.

    Чытаць далей…
  • 23 верасня 2015
    Адзіны дзень пасажыра пройдзе 24 верасня на чыгуначных вакзалах ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама ў Баранавічах і Оршы

    Беларуская чыгунка працягвае новы фармат зносін з пасажырамі. На чыгуначных вакзалах у Мінску, Брэсце, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах і Оршы 24 верасня пройдзе Адзіны дзень пасажыра. Ва ўсіх гарадах мерапрыемства адбудзецца ў адзін і той жа час — з 14.00 да 17.00.

    Нагадваем, што Беларуская чыгунка ўвяла новы фармат зносін з пасажырамі — Адзіны дзень пасажыра — з мэтай вывучэння меркавання спажыўцоў транспартных паслуг, забеспячэння зваротнай сувязі. Правядзенне дадзенага мерапрыемства прадугледжана ў апошні чацвер 3-га месяца квартала на чыгуначных вакзалах пазакласных і першага класа: у Мінску, Брэсце, Гродна, Гомелі, Магілёве, Віцебску, Баранавічах, Оршы.

    Да канца года Адзіны дзень пасажыра на Беларускай чыгунцы пройдзе таксама 24 снежня.

    У правядзенні Адзінага дня пасажыра прымуць удзел кіраўнікі і спецыялісты пасажырскай службы Упраўлення Беларускай чыгункі, аддзяленняў дарогі, начальнікі станцый і вакзалаў.

    Чытаць далей…
  • 21 верасня 2015
    Беларуская чыгунка вызначыла мільённага Інтэрнэт-пасажыра 2015

    У выніку маніторынгу, які праводзіцца Беларускай чыгункай з пачатку 2015 года, устаноўлена продаж мільённага электроннага праязнога дакумента на сайце сістэмы продажу праязных дакументаў poezd.rw.by. Білет набыты ў сістэме продажу 16 верасня.

    Мільённы Інтэрнэт-пасажыр 2015 здзейсніць паездку 24 верасня цягніком № 83 па маршруце Гомель‑Магілёў. Перад адпраўленнем цягніка на вакзале станцыі Гомель мільённаму пасажыру будзе ўручаны сертыфікат, які пацвярджае яго статус, і памятны падарунак ад Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
  • 21 верасня 2015
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у VIII Міжведамаснай нарадзе краін — членаў АСЧ «Практыка перасячэння межаў чыгуначным транспартам»

    VIII Міжведамасная нарада краін — членаў АСЧ адбудзецца 22—23 верасня ў г. Гданьску (Рэспубліка Польшча) у выставачным Цэнтры AMBEREXPO. Паралельна з нарадай тут будзе праходзіць 11 Міжнародная чыгуначная выстава «трак-2015». Сярод удзельнікаў мерапрыемства — лідэры транспартнай галіны Рэспублікі Польшча, прадстаўнікі Еўрапейскага саюза, члены ЕЭК ААН, шэрагу міжнародных арганізацый, мытных і пагранічных службаў.

    Чытаць далей…
  • 17 верасня 2015
    Беларуская чыгунка з 20 верасня прызначыла дадатковы цягнік Брэст—Мінск

    У сувязі з ростам пасажырапатоку ў паведамленні Брэст—Мінск—Брэст, з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, Беларуская чыгунка з 20 верасня прызначыла дадатковы цягнік міжрэгіянальных ліній № 656/655 Брэст—Мінск.

    Састаў будзе курсіраваць па нядзелях да ўводу ў снежні новага графіка руху цягнікоў на 2015—2016 гады.

    Са станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік № 656/655 будзе адпраўляцца ў 15.50 і прыбываць у Мінск у 19.56. Час адпраўлення ў зваротным кірунку са станцыі Мінск-Пасажырскі — 20.45.

    Чытаць далей…
  • 15 верасня 2015
    Беларуская чыгунка правядзе прэзентацыю магчымасцей транспартна-лагістычнага цэнтра Калядзічы

    8 кастрычніка на гарадской таварнай станцыі Калядзічы Беларуская чыгунка арганізуе прэзентацыю магчымасцей дадзенага транспартна-лагістычнага цэнтра як «сухога порта» у забеспячэнні перавозак знешнегандлёвых грузаў. Мерапрыемства прадугледжана ў рамках праграмы Беларускага транспартнага тыдня, якая пройдзе ў Мінску з 6 па 8 кастрычніка, і арганізавана не толькі для ўдзельнікаў выставы, а таксама для прадстаўнікоў кітайскіх бізнэс-колаў.

    Лагістычны цэнтр «Калядзічы» уваходзіць у структуру дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі і з'яўляецца асноўным тэрміналам па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў, цяжкавагавых і тарна-адзінкавых грузаў. Тут ажыццяўляецца апрацоўка і перавалка грузаў у рэгіёны Беларусі, а таксама ў краіны СНД, Балтыі і далёкае замежжа з выкарыстаннем магчымасцей чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту.

    Праца на тэрмінале арганізавана па тэхналогіі «сухога порта», дзе адзіны тэхналагічны працэс аб'ядноўвае склады, збудаванні дапаможнага прызначэння, аўтамабільныя і чыгуначныя пад'язныя шляхі, адкрытыя пляцоўкі для захоўвання кантэйнераў. Гэта значна пашырае магчымасці і спрашчае ажыцяўленне грузаперавозак для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, тэрытарыяльна размешчаных на значным выдаленні ад партоў, і дабратворна адбіваецца на функцыянаванні ўсёй транспартна-лагістычнай інфраструктуры.

    Чытаць далей…
  • 14 верасня 2015
    Работнік Беларускай чыгункі стаў прызёрам чэмпіянату свету па гіравым марафоне

    Спаборніцтвы праводзіліся ў Мінску з 11 па 13 верасня ў Фрунзенскім фізкультурна-аздараўленчым цэнтры. Усяго ў чэмпіянаце прынялі ўдзел 85 спартсменаў з 18 краін свету. Інжынер-электронік інфармацыйна-вылічальнага цэнтра РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі" Вячаслаў Гапоненка заняў другое месца ў намінацыі «Мужчыны, аматары, паўмарафон» у вагавой катэгорыі да 90 кг. На працягу 30 хвілін яму ўдалося падняць на абедзве рукі гіру вагай 24 кг 555 разоў. У спартсмена з Францыі, які заняў першае месца, апынулася на 10 уздымаў больш (565). Трэцяе месца заняў гіравік з Расіі (яго вынік — 500).

    Чытаць далей…
  • 14 верасня 2015
    Чыгуначнікі Беларусі і Польшчы ўзгаднілі графік руху грузавых цягнікоў па пагранічных пераходах на 2015–2016 гады

    Расклад руху грузавых цягнікоў па пагранічных пераходах паміж чыгункамі Беларусі і Польшчы на 2015–2016 гады, які пачне дзейнічаць са снежня бягучага года, быў узгоднены на пасяджэнні беларуска-польскай пагранічнай чыгуначнай камісіі ў Баранавічах.

    У ходзе пасяджэння бакі ўзгаднілі памеры руху і расклад грузавых цягнікоў, план фарміравання грузавых цягнікоў, вагавыя нормы брута, даўжыні грузавых цягнікоў, максімальныя нагрузкі на вось вагона, максімальныя хуткасці руху грузавых цягнікоў па пагранічных участках і станцыях і інш.

    Таксама быў зацверджаны парадак прадастаўлення нітак графіка руху грузавых цягнікоў польскім перавозчыкам пры выкананні чыгуначных перавозак праз беларуска-польскія пагранічныя пераходы па каляіне 1520 мм. Новы парадак быў распрацаваны чыгункамі Беларусі і Польшчы па ініцыятыве БЧ, ён дасць магчымасць значна паскорыць перадачу грузаў і аптымізаваць арганізацыю іх перавозкі. Асноўнае новаўвядзенне заключаецца ў штодзённым прадастаўленні нітак графіка па заяўках польскіх перавозчыкаў пры наяўнасці грузаў. Да гэтага часу Беларуская чыгунка і PKP PLK S.A. вылучалі перавозчыкам ніткі графіка на працяглы перыяд і не ў залежнасці ад наяўнасці грузаў на пагранічных пераходах.

    Чытаць далей…
  • 09 верасня 2015
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у Канферэнцыі «Мінеральныя ўгнаенні 2015. Вытворчасць і лагістыка ў краінах СНД і Прыбалтыкі», якая праходзіць у Мінску з 9 па 11 верасня

    10 верасня дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам дарогі Уладзімірам Марозавым прыме ўдзел у Канферэнцыі «Мінеральныя ўгнаенні 2015. Вытворчасць і лагістыка ў краінах СНД і Прыбалтыкі».
    Канферэнцыя насычана дзелавой праграмай. Будзе арганізавана праца 4 сесій, дзе разгледзяць пытанні, якія тычацца агляду сусветнага рынку мінеральных угнаенняў, дадзены аналіз вытворчых паказчыкаў прадпрыемстваў па выпуску мінеральных угнаенняў у краінах СНД і Прыбалтыкі.

    Чытаць далей…
  • 08 верасня 2015
    Дэлегацыя Беларускай чыгункі прыме ўдзел у VII Міжнародным Балтыйскім транспартным форуме

    Мерапрыемства пройдзе ў Калінінградзе з 10 па 11 верасня. На форуме плануецца абмеркаваць пытанні, сярод якіх: балтыйскі транзіт у перыяд санкцый, экспартна-імпартныя перавозкі ва ўмовах дэвальвацыі рубля, ўздзеянне санкцый на чыгуначныя грузавыя перавозкі, інвестыцыйная прывабнасць транспартна-лагістычнага рынку Балтыі, патэнцыял свабодных эканамічных зон у партах Балтыі, перспектывы развіцця паромнага паведамлення ў Калінінградзе і многае іншае.

    Чытаць далей…
  • 07 верасня 2015
    Чыгуначнікі Беларусі і Польшчы зацвердзяць новы графік руху і план фарміравання грузавых цягнікоў на 2015-2016 гады ў Баранавічах 8-11 верасня

    8-11 верасня ў Баранавічах адбудзецца пасяджэнне беларуска-польскай памежнай чыгуначнай камісіі. У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі, аператара інфраструктуры PKP PLK SA, а таксама прыватныя ліцэнзаваныя польскія перавозчыкі PKP CARGO SA, DB Schenker Rail Polska SA, CTL LOGISTICS і інш.
    На пасяджэнні будуць зацверджаны графік руху і план фарміравання грузавых цягнікоў на 2015-2016 гады,

    Чытаць далей…
  • 07 верасня 2015
    Дзіцячая чыгунка 27 верасня завершыць свой юбілейны 60-ы сезон

    27 верасня ў 16.00 на станцы і«Заслонава» адбудзецца ўрачыстая лінейка, прысвечаная закрыццю 60-га сезона гадавой цягніковай практыкі на Дзіцячай чыгунцы імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі (ДЧ)». У мерапрыемстве прымуць удзел юныя чыгуначнікі, выпускнікі Дзіцячай чыгункі, кіраўніцтва ДЧ.
    На ўрачыстай лінейцы лепшым навучэнцам ДЧ ўручаць ганаровыя граматы, а выпускнікам - памятныя падарункі.

    Чытаць далей…
  • 04 верасня 2015
    Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю другую чаргу праекта «Станцыя Сітніца Беларускай чыгункі. Развіццё»

    Беларуская чыгунка правяла маштабную працу па далейшым развіцці станцыі Сітніца. Будаўніцтва па пашырэнні станцыі праходзіла ў дзве чаргі. Першая чарга была ўведзена ў эксплуатацыю ў 2011 годзе.
    31 жніўня бягучага года Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю другую чаргу праекта «Станцыя Сітніца Беларускай чыгункі. Развіццё».
    У рамках праекта пабудавана сем дадатковых шляхоў (адзін галоўны, шэсць прыемаатправачных) з перабудовай стрэлачных гарлавін і ўключэннем іх у існуючую электрычную цэнтралізацыю. Стрэлачныя пераклады абсталяваны сістэмай электраабагравання.

    Чытаць далей…
  • 03 верасня 2015
    Беларуская чыгунка перадала кіраванне рухам цягнікоў на ўчастку Баранавічы-вузел у Цэнтр кіравання перавозкамі

    Беларуская чыгунка працягвае працу па паэтапным пашырэнні палігона Цэнтра кіравання перавозкамі, пераводу сюды дадатковых участкаў. Пасля перадачы ў ЦКП участка Баранавічы‑вузел кіраванне рухам цягнікоў ад дзяржаўнай мяжы з Расіяй да Брэста зараз цалкам ажыццяўляецца ў Цупе Кіравання Беларускай чыгункі. Цэнтралізацыя і канцэнтрацыя аператыўнага кіравання перавозачным працэсам у адзіным цэнтры спрыяюць паляпшэнню якасных паказчыкаў дзейнасці Беларускай чыгункі.

    Чытаць далей…
Новости