Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю другую чаргу праекта «Станцыя Сітніца Беларускай чыгункі. Развіццё»

04 верасня 2015

Беларуская чыгунка правяла маштабную працу па далейшым развіцці станцыі Сітніца. Будаўніцтва па пашырэнні станцыі праходзіла ў дзве чаргі. Першая чарга была ўведзена ў эксплуатацыю ў 2011 годзе.
31 жніўня бягучага года Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю другую чаргу праекта «Станцыя Сітніца Беларускай чыгункі. Развіццё».
У рамках праекта пабудавана сем дадатковых шляхоў (адзін галоўны, шэсць прыемаатправачных) з перабудовай стрэлачных гарлавін і ўключэннем іх у існуючую электрычную цэнтралізацыю. Стрэлачныя пераклады абсталяваны сістэмай электраабагравання.

 


Ажыццёўлена будаўніцтва падземнага пешаходнага пераходу ў няцотнай гарлавіне станцыі, манеўровага паста з неабходным уладкаваннем. Таксама праведзена рэканструкцыя вонкавага асвятлення, гучнай сувязі, сеткі водазабеспячэння і водаадвядзення усіх станцыйных будынкаў і збудаванняў, мадэрнізацыя радыёсувязі. Станцыя абсталявана сістэмай прамысловага відэаназірання. Пабудавана платформа з пасажырскім павільёнам.
Ўведзены ў эксплуатацыю новы двухпавярховы адміністрацыйна-бытавы будынак. Праведзены работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі станцыі, з абсталяваннем пляцоўкі для стаянкі аўтамабіляў.
Для прадухілення магчымасці вольнага праходу старонніх асоб на чыгуначныя шляхі выканана агароджа станцыі.
Рэалізацыя праекта дасць магчымасць асвоіць аб'ём пагрузкі будаўнічых матэрыялаў на станцыі Сітніца да 1050 вагонаў у суткі.
Максімальны сутачны аб'ём пагрузкі прадпрыемства РУВП «Граніт» - асноўнага кліента станцыі Сітніца дасягаў у асобныя суткі больш за 800 вагонаў і мае тэндэнцыю да павелічэння.

ДАВЕДАЧНА:

Станцыя Сітніца з'яўляецца адной з найбуйнейшых станцый Беларускай чыгункі. Асноўны напрамак працы - пагрузка гранітнага друзу. Сёння тут вырабляецца адгрузка гранітнага друзу і гранітнага адсеву ў адрас больш за 1500 спажыўцоў Рэспублікі Беларусь, а таксама на экспарт у Расію і краіны Балтыі.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: Сітніца
Да спісу навін за 2015 год