Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правядзе прэзентацыю магчымасцей транспартна-лагістычнага цэнтра Калядзічы

15 верасня 2015

8 кастрычніка на гарадской таварнай станцыі Калядзічы Беларуская чыгунка арганізуе прэзентацыю магчымасцей дадзенага транспартна-лагістычнага цэнтра як «сухога порта» у забеспячэнні перавозак знешнегандлёвых грузаў. Мерапрыемства прадугледжана ў рамках праграмы Беларускага транспартнага тыдня, якая пройдзе ў Мінску з 6 па 8 кастрычніка, і арганізавана не толькі для ўдзельнікаў выставы, а таксама для прадстаўнікоў кітайскіх бізнэс-колаў.

Лагістычны цэнтр «Калядзічы» уваходзіць у структуру дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» Беларускай чыгункі і з'яўляецца асноўным тэрміналам па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў, цяжкавагавых і тарна-адзінкавых грузаў. Тут ажыццяўляецца апрацоўка і перавалка грузаў у рэгіёны Беларусі, а таксама ў краіны СНД, Балтыі і далёкае замежжа з выкарыстаннем магчымасцей чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту.

Праца на тэрмінале арганізавана па тэхналогіі «сухога порта», дзе адзіны тэхналагічны працэс аб'ядноўвае склады, збудаванні дапаможнага прызначэння, аўтамабільныя і чыгуначныя пад'язныя шляхі, адкрытыя пляцоўкі для захоўвання кантэйнераў. Гэта значна пашырае магчымасці і спрашчае ажыцяўленне грузаперавозак для ўдзельнікаў знешнеэканамічнай дзейнасці, тэрытарыяльна размешчаных на значным выдаленні ад партоў, і дабратворна адбіваецца на функцыянаванні ўсёй транспартна-лагістычнай інфраструктуры.

 

Улічваючы маштабнасць пачатага Кітаем транскантынентальнага праекта «Новы шаўковы шлях», Беларуская чыгунка зацікаўлена ў пашырэнні транспартнай сеткі ад Ціхага акіяна да Балтыйскага мора, стварэнні гандлёвага калідора для прамых паставак тавараў з усходу на захад і назад.

Беларуская чыгунка з развітой перагрузачнай і складской інфраструктурай гатовая забяспечваць значна павялічаныя аб'ёмы транзіту і прапаноўваць якасныя паслугі.

Нагадаем, у ліпені бягучага года беларуская магістраль з удзелам Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Беларусі правяла для кітайскіх партнёраў канферэнцыю «Кітай  Беларусь: аптымальная транспартная лагістыка». Прэзентацыя магчымасцей транспартна-лагістычнага цэнтра Калядзічы з'яўляецца для Беларускай чыгункі працягам супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі ў дадзеным фармаце.

У цяперашні час у паведамленні Кітай–Заходняя Еўропа–Кітай па Беларускай чыгунцы курсіруе восем кантэйнерных цягнікоў у зносінах з Германіяй, Польшчай, Чэхіяй і Літвой.

Варта адзначыць, што бясспрэчнай перавагай дзяржаўнага прадпрыемства «БТЛЦ» з'яўляецца статус аператара кантэйнерных цягнікоў. Па выніках 6 месяцаў бягучага года дадзенымі цягнікамі ў паведамленні Кітай–Заходняя Еўропа–Кітай было перавезена больш за 2400 кантэйнераў ДФЭ.

Час руху маршрутных кантэйнерных цягнікоў па Беларускай чыгунцы ад станцыі Чырвонае (дзяржмяжа з Расіяй) да Брэста складае менш за 12 гадзін, маршрутная хуткасць адпаведна дасягае 1400 км/суткі з мінімальнай стаянкай на станцыях.

У выніку ўдасканалення тэхналогіі апрацоўкі арганізаваных цягнікоў з максімальным прымяненнем паралельнасці выканання тэхналагічных аперацый у Брэсцкім ж. д. вузле скарочаны час апрацоўкі з 36 да 10 гадзін пры перагрузе і да 6 гадзін без перагруза.

ДАВЕДАЧНА:

У рамках шырокай праграмы Беларускага транспартнага тыдня Беларуская чыгунка прыме ўдзел у Міжнароднай спецыялізаванай выставе «Транспарт і лагістыка 2015», а таксама ключавым мерапрыемстве транспартнага тыдня – Беларускім транспартна-лагістычным кангрэсе.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2015 год