Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Паважаныя чыгуначнікі, дарагія ветэраны вайны і працы!

21 лютага 2014

Паважаныя чыгуначнікі, дарагія ветэраны вайны і працы!

Сардэчна віншуем Вас з Днём абаронцаў Айчыны і Ўзброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Гэтае свята азначае даніну глыбокай павагі да нашай гераічнай гісторыі, лепшым традыцыям патрыятызму і з'яўляецца прызнаннем заслуг абаронцаў Айчыны ўсіх пакаленняў.

Сімвалічна, што свята ваенных людзей, ветэранаў мінулых войнаў стала святочным днём і для людзей грамадзянскіх - усіх, хто адчувае адказнасць за будучыню сваёй краіны незалежна ад прафесіі.

Абарона сваёй Радзімы - доля духоўна моцных і мужных людзей, сапраўдных мужчын. Чыгуначнікі заўсёды былі і застаюцца надзейнай апорай абараназдольнасці дзяржавы .

Сваëй мірнай стваральнай працай і высокай адказнасцю за дабрабыт сям'і, дзяцей, спакой роднай хаты вы ўносіце вялікі ўклад у забеспячэнне нацыянальных інтарэсаў Беларусі, яе развіццё і росквіт.

 

 З асаблівай цеплынёй мы звяртаемся сёння да ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Выказваем вам глыбокую падзяку і ўдзячнасць за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў імя міру і нашай будучыні.

Шчыра жадаем вам здароўя, аптымізму, прысутнасці духу пры любых жыццёвых абставінах, нязломнай волі ў рэалізацыі пастаўленых мэтаў і мірнага неба над галавой!

Няхай у справах Вас чакаюць толькі поспехі і перамогі, а Вашым доме пануе ўтульнасць, душэўная цеплыня і дабрабыт!

 

Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Маразоў

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў У.І. Рынг

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі Я.Г. Лаўрыновіч

Да спісу навін за 2014 год