Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

На Беларускай чыгунцы падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую добраахвотную дружыну, лепшага камандзіра дружыны і лепшага дружынніка

13 лютага 2014

У намінацыі «Лепшая добраахвотная дружына» перамога была прысуджана дружыне Мінскай дыстанцыі грамадзянскіх збудаванняў УП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі». Камандзір гэтай дружыны Людміла Саковіч была прызнана і лепшым камандзірам добраахвотнай дружыны Беларускай чыгункі. У намінацыі «Лепшы дружыннік» пераможцамі сталі 12 чыгуначнікаў па два ад кожнага аддзялення чыгункі.

 

У цяперашні час дружыны створаны ў 136 арганізацыях Беларускай чыгункі, агульная колькасць дружыннікаў складае 1046 чалавек. У сярэднім па рэспубліцы на дзяжурства на магістралі кожныя суткі выходзіць 89 чалавек. Яны патрулююць станцыі, вакзалы, суправаджаюць прыгарадныя цягнікі. У мінулым годзе з іх дапамогай было затрымана 4458 правапарушальнікаў .

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год