Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ўвяла ў эксплуатацыю інавацыйны комплекс па перапрацоўцы і ўтылізацыі нафташламаў на прамывачна-прапарачнай станцыі Барбароў

10 лютага 2014

На прамывачна-прапарачнай станцыі Барбароў Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі уведзены ў эксплуатацыю інавацыйны комплекс па перапрацоўцы і ўтылізацыі нафташламаў.

Комплекс уключае ў сябе два асноўныя цэхi — цэх па перапрацоўцы цвёрдых, напаўвадкiх і вадкіх нафташламаў, у якім адбываецца падзел нафташламаў па фазах (вада, нафтапрадукт, цвёрдая фаза); цэх па паляпшэннi якасці сумесі сабраных рэшткаў нафтапрадуктаў, які забяспечвае памяншэнне колькасцi вады ў іх.

 

У аснове тэхналогіі перапрацоўкі нафташламаў ляжыць метад іх адмыву і наступнай сепарацыі з дапамогай сучаснага абсталявання — цэнтрабежных блокаў, трохфазных сепаратараў, гідрадынамічных прамывальнікў і інш.

Перапрацоўка сумесі сабраных рэшткаў нафтапрадуктаў на спецыяльным абсталяванні дазволіць вырабляць кампанент да кацельна-пячнога паліва для ўласнага цеплаэнергетычнага комплексу. У цяперашні час вядзецца яго праектаванне. Плануецца, што цеплаэнергетычны комплекс забяспечыць цеплавой энергіяй не толькі саму прапарачную станцыю, але і ўсе прадпрыемствы чыгуначнага вузла Барбароў, а таксама часткова пакрые ўласныя патрэбы ў электраэнергіі.

Рэалізацыя гэтага праекта дасць магчымасць вырашыць праблему назапашвання шламаў на прадпрыемствах БЧ і эфектыўнага выкарыстання нафтаўтрымальных адходаў, а таксама знізіць нагрузку на навакольнае асяроддзе.

Праект рэалізаваны ў рамках Галіновай праграмы інавацыйнага развіцця Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі на 2011—2015 гады.

ППС Барбароў — сучаснае прадпрыемства, якое пастаянна развіваецца, i асноўнай задачай якога з'яўляецца падрыхтоўка вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў, а таксама да рамонту. У цяперашні час на ППС Барбароў працягваецца рэканструкцыя, якая прадугледжвае пуцявую перабудову станцыі, будаўніцтва эстакад падрыхтоўкі цыстэрнаў для перавозкі нафтапрадуктаў, ангара з тэхналагічным абсталяваннем і іншых аб'ектаў. У выніку рэканструкцыі будзе ўкаранёна сучасная рэсурсазберагальная экалагічная тэхналогія падрыхтоўкі вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў, прымяненне якой забяспечыць высокую якасць адмывання ўнутраных паверхняў катлоў цыстэрнаў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: Барбароў
Да спісу навін за 2014 год