Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці магістралі ў сродках масавай інфармацыі ў 2014 годзе

25 лютага 2014

Галоўнай мэтай конкурсу з'яўляецца інфармаванне грамадскасці аб ролі Беларускай чыгункі ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны.

У конкурсе могуць прымаць удзел рэдакцыі сродкаў масавай інфармацыі, афіцыйна зарэгістраваныя ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, найбольш папулярныя Інтэрнэт-рэсурсы. Таксама яго ўдзельнікамі могуць быць і прадстаўнікі СМІ.

Важныя задачы, якія ставіць перад сабой Беларуская чыгунка як арганізатар конкурсу — выявіць і падтрымаць таленавітых журналістаў, якія пішуць на тэму чыгуначнага транспарту, садзейнічаць павышэнню іх прафесійнага майстэрства.

 

Удзел у конкурсе дасць магчымасць журналістам не толькі праявіць творчую актыўнасць па асвятленні пытанняў дзейнасці Беларускай чыгункі, але і прадэманстраваць сваё прафесійнае майстэрства.

На конкурс могуць прадстаўляцца работы, апублікаваныя ў СМІ ці работы, якiя выйшлi ў эфір у перыяд з 1 студзеня па 1 кастрычніка бягучага года.

Па выніках конкурсу, падвядзенне якога адбудзецца ў лістападзе 2014 года, будуць вызначаны пераможцы па групах: друкаваныя выданні, тэле-і радыёпраграмы, фотарэпартажы ў 4 намінацыях.

У намінацыі «Магістраль 21 стагоддзя» можна прадстаўляць матэрыялы аб асвятленні дзейнасці магістралі, паслугах па перавозцы грузаў і пасажыраў, якiя рабiць кампанiя, і мерапрыемствах, што праводзяцца Беларускай чыгункай па іх удасканаленні, аб укараненні сучасных тэхналогій, мерах, якія прымаюцца і рэалізацыі праектаў, накіраваных на сацыяльна-эканамічнае развіццё краіны і г. д.

У намінацыі «Ёсць такая прафесія — чыгуначнік» — матэрыялы аб розных чыгуначных прафесіях, працоўных дынастыях.

Тэму сацыяльнай палітыкі — адукацыя, культура, спорт, санаторна-курортнае лячэнне, ветэраны, прафілактыка невытворчага траўматызму на чыгуначным транспарце — журналісты змогуць адлюстраваць у намінацыі «З клопатам пра людзей».

Асаблівая роля ў конкурсе адведзена намінацыі ў гонар 70-годдзя гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне — «Паклонімся вялікім тым гадам». У журналістаў ёсць магчымасць прадстаўляць матэрыялы аб дзейнасці БЧ у разрэзе гістарычнай падзеі: каштоўныя экспанаты, якія захоўваюцца ў музеях, дакументальныя сведкі вайны, рэдкія фотаматэрыялы і архіўныя дакументы па месцах баявой славы, сямейныя рэліквіі, пра ўклад чыгуначнікаў у Перамогу і г. д.

Таксама Беларуская чыгунка сумесна з Беларускім прафесійным саюзам чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў заснавала спецыяльную прэмію «Асвятленне пытанняў сацыяльнага партнёрства».

Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс, Палажэнне і форма заяўкі даступныя ў сетцы Інтэрнэт па адрасе www.rw.by ў раздзеле «Прэс-цэнтр» — «Конкурс».

Дадатковую інфармацыю аб конкурсе можна атрымаць па тэлефонах: (+375 17) 225 04 41, 225 05 30, 225 96 12.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2014 год