Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі арганізуе навагодняе падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу

11 лістапада 2013

Турыстычны цэнтр «Дартур» Беларускай чыгункі ў перыяд з 20 па 29 снежня 2013 года і з 1 па 7 студзеня, а таксама 10 і 11 студзеня 2014 г арганізуе навагодняе падарожжа ў маёнтак Дзеда Мароза ў Белавежскую пушчу.

Святочны вагон будзе адпраўляцца штодня з Мінска ў Брэст у складзе цягніка № 115 у 21:46. Да Брэста турысты едуць цягніком, а затым — камфартабельным аўтобусам да Белавежскай пушчы. Па дарозе гід раскажа аб калядных традыцыях, гісторыі навагодніх святаў.

 

У нацыянальным парку госці правядуць адзін дзень. Турысты пазнаёмяцца з выдатнымі мясцінамі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча». Яны наведаюць рэзідэнцыю беларускага Дзеда Мароза, ўбачаць домік Снягуркі, музей падарункаў і ветраны млын, чароўны калодзеж, таксама iх чакае незабыўны шпацыр да адной з самых высокіх навагодніх ёлак Еўропы вышынёй 40 метраў і многае іншае. У праграме экскурсійнага тура знаёмства з музеем прыроды Нацыянальнага парку «Белавежская пушча», дзе прадстаўлена багатая экспазіцыя флоры і фауны, прагулка ўздоўж вальераў з жывёламі.

Вяртанне ў сталіцу прадугледжана цягніком № 28, які адправіцца з Брэста ў 17:50 і прыбудзе ў Мінск у 22:06.

Пасажырамі гэтага святочнага вагона могуць стаць усе жадаючыя. Турыстычны цэнтр «Дартур» Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі арганізуе экскурсіі як для індывідуальных турыстаў, так і арганізаваных груп.

Падрабязна з праграмай тура і коштам паездкі можна азнаёміцца ​​на сайце Беларускай чыгункі: rw.by.

Даведкі па тэл.: (+37517) 225 14 60, 225 18 61, 225 40 72.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год