Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Падарожжа ў Маёнтак да Дзеда Мароза цягніком
Тып тура экскурсійны
Транспарт цягнік

 

1 дзень

21.46 Адпраўленне з Мінска ў Брэст цягніком. Начны пераезд.

 

2 дзень

 

 Прыбыццё ў г. Брэст.

08.30 09.30 Пераезд на камфартабельным аўтобусе ў Белавежскую пушчу. Экскурсавод раскажа Вам аб традыцыях святкавання Калядаў і Новага года.

09.30 12.30 Вы пазнаёміцеся са славутасцю Нацыянальнага парку Белавежскай пушчы — Маёнткам беларускага Дзеда Мароза. Убачыце домік Снягуркі, “Скарбніцу — музей падарункаў Дзеда Мароза, чароўны калодзеж, казачны вятрак, 40-метровую ёлку. Пабываеце на Паляне Казак з рознымі казачнымі персанажамі, зробленымі з натуральнага дрэва, загадаеце жаданне для сябе і блізкіх, атрымаеце падарунак ад Дзядулі Мароза.

12.30 13.30 Вольны час. Пачастунак блінамі і гарачай гарбатай на пушчанскіх травах.

13.30 16.00 Прагуляецеся ўздоўж вальераў з дзікімі жывёламі, а затым наведаеце цудоўны музей прыроды, у вестыбюлі якога Вас сустрэне сімвал Белавежскай пушчы — велічны зубр.

16.00 Збор групы ў аўтобусе.

16.00 17.00 Вяртанне ў Брэст.

17.50 Адпраўленне ў Мінск цягніком.

22.06 Прыбыццё ў Мінск.

Чыгуначнікі могуць выкарыстаць разавы білет па Беларусі (у гэтым выпадку чыгуначны праезд не аплачваецца).

Кошт тура на аднаго чалавека: 

Дарослыя (ад 16 год)  82,48 бел. руб.

Дзецi (10 -16 год) 78,98 бел. руб.

Дзецi (5 - 10 год) 65,12 бел. руб.

 Дзецi (0-5 год) з месцам 61,62 бел. руб.

У кошт уключана:

  • аўтобусна-экскурсійнае абслугоўванне;
  • праезд
  • уваходны білет 
  • пачастунак блінамі і гарачай гарбатай
Усе туры Беларусі