Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Год міру і стварэння

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 

1 студзеня 2023 г. № 1

Аб аб'яўленні 2023 года Годам міру і стварэння

У мэтах кансалідацыі беларускага народа, умацавання ў грамадстве ідэй міру і стваральнай працы як галоўных умоў развіцця беларускай дзяржавы:

1. Абвясціць у Рэспубліцы Беларусь 2023 год Годам міру і стварэння.

2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь з удзелам аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню ў 2023 годзе Года міру і стварэння; забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана. 

3. Гэты Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь                           А. Лукашэнка


Навіны разделу

Адкрытая размова і мудрыя наказы ад «залатога фонду магістралі». Адбылася сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з ветэранскім актывам Адкрытая размова і мудрыя наказы ад «залатога фонду магістралі». Адбылася сустрэча Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава з ветэранскім актывам

25 ліпеня 2023 года, напярэдадні Дня чыгуначніка, у рамках Года міру і стварэння адбылася сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з актывам чыгуначнай Арганізацыі ветэранаў на чале з яе старшынёй Сяргеем Гогалевым.

Сустрэча прайшла ў Цэнтры кіравання перавозкамі беларускай магістралі. У мерапрыемстве таксама прыняў удзел старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Віктар Какора, старшыні Арганізацый ветэранаў аддзяленняў чыгункі, старшыні каардынацыйных саветаў ГА «БРСМ» аддзяленняў на чале з сакратаром галіновага камітэта Паўлам Рандоўцавым, кіраўніцтва Чыгуначнай арганізацыі Беларускай чыгункі Беларускага Чырвонага Крыжа.

25 ліпеня 2023
Чытаць далей…
Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пляжным валейболе прайшоў у Брэсце Адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пляжным валейболе прайшоў у Брэсце

У рамках мерапрыемстваў Года міру і стварэння ў Брэсце з 20 па 23 ліпеня 2023 года адбыўся адкрыты чэмпіянат Беларускай чыгункі па пляжным валейболе.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 6 каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі і зборная Гомельскага вагонабудаўнічага завода.

24 ліпеня 2023
Чытаць далей…
Усе навіны разделу