Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 20 лістапада Беларуская чыгунка адкрыла продаж білетаў на цягнікі № 136/137 па маршруце Прага–Варшава– Брэст

20 лістапада 2019

Цягнікі № 136/137 па маршруце Прага–Варшава–Брэст прызначаны ў штодзённае курсіраванне з 15 снежня 2019 года ва ўзаемадзеянні БЧ з Польскімі і Чэшскімі чыгункамі.

З Прагі цягнік № 136 Прага–Варшава–Брэст будзе адпраўляцца ў 10.23 пад № 115 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 00.37.

З Брэста цягнік № 137 будзе адпраўляцца ў 7.11 і прыбываць на станцыю Прага Галоўная ў 17.39 пад № 114.

Цягнік Прага–Варшава–Брэст будзе ісці праз станцыі Острава Галоўная (Чэхія), Цярэспаль, Варшава Цэнтральная, Катавіцы (Польшча).

Памежны і мытны кантроль для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст прадугледжаны праз мытны зал вакзала станцыі Брэст-Цэнтральны.

Для пасажыраў цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст прадугледжана магчымасць перасадкі па станцыі Брэст-Цэнтральны на цягнік № 96 Брэст–Масква і з цягніка № 27 Масква–Брэст. У саставе цягнікоў № 136/137 Прага–Варшава–Брэст таксама прадугледжана штодзённае курсіраванне бесперасадачных вагонаў Масква–Прага.

Нагадваем таксама, што з 15 снежня 2019 года штодня ў паведамленні Варшава–Брэст будзе курсіраваць новы цягнік № 126/125, які ўзгоднены з цягніком № 726/725 Брэст–Мінск.

Са станцыі Варшава-Цэнтральная цягнік № 126 Варшава–Брэст будзе адпраўляцца ў 13.10 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19.10 (па мясцовым часе). Цягнік № 726 Брэст–Мінск будзе адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны ў 20.00 і прыбываць на станцыю Мінск-Пасажырскі ў 23.25.

З Мінска цягнік № 725 Мінск–Брэст будзе адпраўляцца ў 15.59 і прыбываць на станцыю Брэст-Цэнтральны ў 19.01, адпраўляцца са станцыі Брэст-Цэнтральны цягнік № 125 Брэст–Варшава будзе ў 19.56 і прыбываць на станцыю Варшава-Цэнтральная ў 22.15 (па мясцовым часе).

Правядзенне памежнага і мытнага кантролю для пасажыраў цягнікоў № 125/126 Варшава–Брэст прадугледжваецца непасрэдна ў саставе цягнікоў у парку Буг.

Цягнікі № 126/125 і № 136/137 будуць абслугоўвацца вагонамі лакаматыўнай цягі.

Кошт праезду ў зносінах Мінск–Варшава (з перасадкай у Брэсце) складае 43 бел. руб. 81 кап., у зносінах Прага–Варшава–Брэст – 135 бел. руб. 55 кап. (можа змяняцца ў залежнасці ад курсу еўра).

Больш падрабязную інфармацыю аб наяўнасці праязных дакументаў, раскладзе руху цягнікоў і кошту праезду па маршрутах Мінск–Варшава (з перасадкай у Брэсце) і Прага–Варшава–Брэст можна ўдакладніць на афіцыйным Інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі і ў Кантакт-цэнтры па тэлефоне 105.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год