Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка інфармуе

24 ліпеня 2019

24 ліпеня ў 18 гадзін 14 хвілін на перагоне Замасточча—Багушэўская ўчастка Орша—Віцебск пры руху грузавога цягніка №2029 ў складзе 68 вагонаў адбыўся сход 18 цыстэрнаў, гружаных звадкаваным газам. Пацярпелых няма. У выніку здарэння герметычнасць цыстэрнаў не парушана, шкоды экалогіі не нанесена.

У цяперашні час Беларуская чыгунка праводзіць работы па аднаўленні руху цягнікоў па дадзеным участку. У работах задзейнічаны тры аднаўленчых цягніка.

Рух пасажырскіх цягнікоў часова арганізаваны па змененых маршрутах. Прымаюцца меры па дастаўцы пасажыраў аўтатранспартам.

Прычына здарэння высвятляецца. Для расследавання інцыдэнту створана спецыяльная камісія.

Інфармацыю пра арганізацыю руху пасажырскіх цягнікоў можна атрымаць у Кантакт-цэнтры Беларускай чыгункі па тэлефоне 105.

Беларуская чыгунка просіць прабачэння ў пасажыраў за прычыненыя нязручнасці.


Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год