Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

З 1 мая пенсіянеры маюць права на 50% скідку на праезд у цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа

03 красавіка 2019

Кожны год у перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня грамадзяне, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, маюць права на скідку 50% ад кошту праезду ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа. Гэта прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2011 № 176 «Аб дзяржаўнай падтрымцы пенсіянераў».

Дакументам не прадугледжваецца прадастаўленне гэтай ільготы пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній бізнес-класа (з нумараванымі месцамі), а таксама пры праездзе ў цягніках гарадскіх ліній.

Для набыцця праязных дакументаў са скідкай трэба прад'яўляць арыгінал пенсіённага пасведчання. Таксама гэты дакумент неабходна мець пры сабе пры праездзе ў цягніках рэгіянальных ліній эканомкласа.

Праязныя дакументы можна аформіць як у білетных касах, так і праз тэрміналы самаабслугоўвання.

Нагадваем, што ў мэтах павышэння якасці і даступнасці паслуг у мінулым годзе Беларуская чыгунка ўстанавіла новую версію праграмнага забеспячэння плацёжна-даведачных тэрміналаў, дзякуючы якой у пенсіянераў па ўзросце з 1 мая па 30 верасня таксама з'явілася магчымасць набываць ільготныя праязныя дакументы (білеты) з выкарыстаннем тэрміналаў самаабслугоўвання.

У мэтах задавальнення попыту на пасажырскія перавозкі ў перыяд сезонных сельскагаспадарчых работ з 1 мая па 30 верасня курсіраванне цягнікоў рэгіянальных ліній эканомкласа прадугледжваецца максімальнымі схемамі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год