Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

9 ліпеня са станцыі Мінск-Пасажырскі адправіўся ў першы рэйс цягнік міжрэгіянальных ліній № 644/643 Мінск—Віцебск

09 ліпеня 2018

Спецыяльны цягнік у дні правядзення міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску» Беларуская чыгунка прызначае ўжо восьмы год падрад і з кожным годам папулярнасць гэтага праекта ўзрастае.

Беларуская чыгунка прадугледзела зручны графік руху цягніка міжрэгіянальных ліній № 644/643 МінскВіцебск на час правядзення фестывалю. Цягнік будзе курсіраваць штодня з Мінска з 9 па 18 ліпеня, а з Віцебска з 10 па 19 ліпеня.

Час адпраўлення цягніка са станцыі Мінск-Пасажырскі 12:32 і прыбыцця ў Віцебск у 16:14. З Віцебска ён будзе адпраўляцца ноччу ў 01:32 і прыбываць у сталіцу Беларусі раніцай у 5:38.

У шляху руху прыхільнікам фэсту даецца магчымасць вывучыць святочную праграму мерапрыемства. Тэматыка фестывалю адлюстравана і ў афармленні цягніка. У вагонах размешчаны святочныя плакаты, макеты з маршрутнымі паказальнікамі. Эмблема фестывалю прысутнічае на бэйджах у работнікаў цягніковай брыгады.

У цяперашні час прададзена каля 1700 праязных дакументаў. За апошнія тры гады на «Славянскі базар» БЧ перавезена каля 15 000 пасажыраў.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год