Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны грузаперавозчыкам

Фільтр па тэгу: грузавыя перавозкі

Люты

  • 20 лютага 2015
    Беларуская чыгунка праводзіць інфармацыйную кампанію па прасоўванні тэхналогіі электроннага дакументаабароту пры арганізацыі грузавых перавозак

    У лютым гэтага года чарговы інфармацыйны семінар для грузаўладальнікаў прайшоў у Віцебску. Кліенты Беларускай чыгункі праявілі актыўную цікавасць да магчымасці арганізацыі перавозак грузаў на аснове электронных дакументаў - удзел прынялі каля 80 прадстаўнікоў прадпрыемстваў розных відаў дзейнасці, дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці. Ім распавялі пра перавагі і асаблівасці работы ў новым фармаце.

    Электронны дакументаабарот скарачае час на афармленне, павышае аператыўнасць і якасць паслугі. Да спецыялізаванай аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» падлучаныя ўсе грузавыя станцыі, звязаныя з грузавой і камерцыйнай работай. У 2014 годзе БЧ прадаставіла прадпрыемствам-грузаадправіцелям магчымасць афармляць у электронным выглядзе заяўку на перавозку грузаў, графік падачы вагонаў, ўліковую картку выканання заяўкі на перавозку грузаў, памятку прыёмаздатчыка. Сёння 276 прадпрыемстваў Беларусі ўжо выкарыстоўваюць магчымасці АС «Электронная перавозка» пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

    У бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе перайсці на беспапяровую тэхналогію арганізацыі грузавых перавозак з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) у рабоце са сваімі кліентамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

    Вядзецца актыўная работа па пераводу на выкарыстанне ў выглядзе юрыдычна значных электронных дакументаў, падпісаных ЭЛП, перасылачных накладных, акта агульнай формы, а таксама іншых тэхналагічных дакументаў.

    Чытаць далей…
  • 9 лютага 2015
    Аб'ём перавозак грузаў па Беларускай чыгунцы на экспарт у Літву павялічыўся ў 2014 годзе на 43,6%

    Па выніках мінулага года вываз грузаў чыгуначным транспартам з Беларусі прызначэннем у Літву і яе парты павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам на 43,6%. У тым ліку, вываз угнаенняў узрос на 66,7%, нафтапрадуктаў — на 15,8%, лясных грузаў — на 25,4%.

    У цэлым аб'ём перавозак грузаў па БЧ у зносінах з Літвой і яе партамі ў 2014 годзе павялічыўся на 22,2% у параўнанні з 2013 годам.

    Працягваецца рэалізацыя праекта па перавозцы грузаў у саставе цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг». У 2014 годзе цягніком было перавезена 44,1 тыс. кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце (ДФЭ), што перавысіла ўзровень 2013 года на 2,7%. Удзельнікамі праекта «Вікінг» з'яўляюцца чыгуначныя адміністрацыі Беларусі, Літвы, Украіны, Балгарыі, Румыніі, Малдовы, а таксама турэцкая асацыяцыя лагістычных кампаній «BALO». Бакі праводзяць актыўную работу з чыгункамі, грузаўладальнікам і іншымі экспедытарамі, накіраваную на падаўжэнне маршруту цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» у напрамку Турцыі, Грузіі, а ў перспектыве — у Азербайджан і праз Каспійскае мора у Казахстан.

    Чытаць далей…

Студзень

  • 23 студзеня 2015
    Беларуская чыгунка ў 2014 годзе перавезла больш 141 млн тон грузаў

    Па Беларускай чыгунцы ў мінулым годзе было перавезена 141,4 млн тон грузаў, што склала 101% да ўзроўню 2013 года. У тым ліку перавозка грузаў на экспарт склала 42,4 млн тон, або 120,1% да ўзроўню 2013 года.

    Па выніках мінулага года БЧ забяспечыла пагрузку 83,5 млн т грузаў (105% да ўзроўню 2013).

    Грузаабарот чыгуначнага транспарту ў 2014 годзе склаў 45 млрд тарыфных тона-кіламетраў, што перавысіла ўзровень 2013 на 2,7%.

    Чытаць далей…