Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Навіны грузаперавозак

Люты

  • 20 лютага 2015
    Беларуская чыгунка праводзіць інфармацыйную кампанію па прасоўванні тэхналогіі электроннага дакументаабароту пры арганізацыі грузавых перавозак

    У лютым гэтага года чарговы інфармацыйны семінар для грузаўладальнікаў прайшоў у Віцебску. Кліенты Беларускай чыгункі праявілі актыўную цікавасць да магчымасці арганізацыі перавозак грузаў на аснове электронных дакументаў - удзел прынялі каля 80 прадстаўнікоў прадпрыемстваў розных відаў дзейнасці, дзяржаўнай і прыватнай формаў уласнасці. Ім распавялі пра перавагі і асаблівасці работы ў новым фармаце.

    Электронны дакументаабарот скарачае час на афармленне, павышае аператыўнасць і якасць паслугі. Да спецыялізаванай аўтаматызаванай сістэмы «Электронная перавозка» падлучаныя ўсе грузавыя станцыі, звязаныя з грузавой і камерцыйнай работай. У 2014 годзе БЧ прадаставіла прадпрыемствам-грузаадправіцелям магчымасць афармляць у электронным выглядзе заяўку на перавозку грузаў, графік падачы вагонаў, ўліковую картку выканання заяўкі на перавозку грузаў, памятку прыёмаздатчыка. Сёння 276 прадпрыемстваў Беларусі ўжо выкарыстоўваюць магчымасці АС «Электронная перавозка» пры арганізацыі перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

    У бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе перайсці на беспапяровую тэхналогію арганізацыі грузавых перавозак з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) у рабоце са сваімі кліентамі ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах.

    Вядзецца актыўная работа па пераводу на выкарыстанне ў выглядзе юрыдычна значных электронных дакументаў, падпісаных ЭЛП, перасылачных накладных, акта агульнай формы, а таксама іншых тэхналагічных дакументаў.

    Чытаць далей…
  • 13 лютага 2015
    Перавозка грузаў у кантэйнерах ў саставе паскораных цягнікоў для Беларускай чыгункі з'яўляецца адным з найважнейшых стратэгічных напрамкаў работы ў зносінах Усход—Захад—Усход

    Дзякуючы развіццю і ўдасканаленню гэтых перавозак ў 2014 годзе сумесна з расійскімі і нямецкімі калегамі прапрацавана пытанне аптымізацыі дастаўкі аўтакамплектуючых канцэрна «Фольксваген» з Еўропы на зборачныя прадпрыемствы ў Расійскую Федэрацыю.

    У выніку з 1 студзеня 2015 года перавозкі аўтакамплектуючых канцэрна «Фольксваген» з Еўропы ажыццяўляюцца з перагрузкай у Брэсце.

    Усяго за студзень бягучага года ў рамках гэтага праекта было перавезена 6492 кантэйнеры ДФЭ.

    Для рэалізацыі новай тэхналогіі Беларуская чыгунка на сваіх тэрміналах ў Брэсцкім чыгуначным вузле мае ўсе неабходныя тэхнічныя і тэхналагічныя магчымасці па перагрузцы і захоўваннi кантэйнераў, на належным узроўні наладжаны менеджмент па абмене інфармацыяй паміж удзельнікамі перавозачнага працэсу.

    Чытаць далей…
  • 09 лютага 2015
    Аб'ём перавозак грузаў па Беларускай чыгунцы на экспарт у Літву павялічыўся ў 2014 годзе на 43,6%

    Па выніках мінулага года вываз грузаў чыгуначным транспартам з Беларусі прызначэннем у Літву і яе парты павялічыўся ў параўнанні з 2013 годам на 43,6%. У тым ліку, вываз угнаенняў узрос на 66,7%, нафтапрадуктаў — на 15,8%, лясных грузаў — на 25,4%.

    У цэлым аб'ём перавозак грузаў па БЧ у зносінах з Літвой і яе партамі ў 2014 годзе павялічыўся на 22,2% у параўнанні з 2013 годам.

    Працягваецца рэалізацыя праекта па перавозцы грузаў у саставе цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг». У 2014 годзе цягніком было перавезена 44,1 тыс. кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце (ДФЭ), што перавысіла ўзровень 2013 года на 2,7%. Удзельнікамі праекта «Вікінг» з'яўляюцца чыгуначныя адміністрацыі Беларусі, Літвы, Украіны, Балгарыі, Румыніі, Малдовы, а таксама турэцкая асацыяцыя лагістычных кампаній «BALO». Бакі праводзяць актыўную работу з чыгункамі, грузаўладальнікам і іншымі экспедытарамі, накіраваную на падаўжэнне маршруту цягніка камбінаванага транспарту «Вікінг» у напрамку Турцыі, Грузіі, а ў перспектыве — у Азербайджан і праз Каспійскае мора у Казахстан.

    Чытаць далей…
  • 02 лютага 2015
    Беларуская чыгунка ў 2015 годзе плануе цалкам перайсці на электронны дакументаабарот пры арганізацыі грузавых перавозак у межах рэспублікі

    У бягучым годзе Беларуская чыгунка плануе перайсці на беспапяровую тэхналогію арганізацыі грузавых перавозак з прымяненнем электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП) у рабоце са сваімі кліентамі. У выніку комплекснай работы, праведзенай чыгуначнікамі, сёння для гэтага створаны ўсе ўмовы.

    У 2014 годзе БЧ прадаставіла прадпрыемствам-грузаадправіцелям магчымасць афармляць у электронным выглядзе заяўку на перавозку грузаў, графік падачы вагонаў, ўліковую картку выканання заяўкі на перавозку грузаў, памятку прыёмаздатчыка. Прымяняць даныя электронныя дакументы на практыцы дазваляе спецыялізаваная аўтаматызаваная сістэма «Электронная перавозка», распрацаваная Цэнтрам абароны інфармацыі Беларускай чыгункі.

    Да сістэмы «Электронная перавозка» падкючаныя ўсе грузавыя станцыі, звязаныя з грузавой і камерцыйнай работай. Лепшых вынікаў у пераходзе на беспапяровую тэхналогію дасягнула станцыя Сітніца, дзе большасць дакументаў пры арганізацыі грузаперавозак ва ўнутрырэспубліканскіх зносінах афармляюцца з прымяненнем ЭЛП. Шырокае кола кліентаў, якія прымяняюць электронны дакументаабарот, таксама мае грузавая станцыя Баранавічы. Актыўна ўкараняюць сучасныя тэхналогіі станцыі Жлобін і Цэнтраліт, якія першымі пачалі выкарыстоўваць электронны дакументаабарот пры перавозках грузаў у міждзяржаўных зносінах.

    Чытаць далей…