Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Навіны грузаперавозчыкам

Верасень

  • Беларуская чыгунка прыступіла да перавозкі буракоў ураджаю гэтага года
    3 верасня 2013
    Беларуская чыгунка прыступіла да перавозкі буракоў ураджаю гэтага года

    Усяго ў бягучым годзе чыгуначнікі плануюць перавезці больш за 2 млн. т буракоў. Максімальныя аб'ёмы пагрузкі запланаваны на кастрычнік—лістапад — да 397 вагонаў у суткі.

    У цяперашні час перавозку буракоў ажыццяўляюць ў Мінскім, Баранавіцкім, Брэсцкім і Магілёўскім аддзяленнях магістралі. Транспарціроўка ўраджаю гэтага года своечасова забяспечваецца рухомым саставам.

    Перавозкі ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з узгодненымі графікамі канцэрна «Белдзяржхарчпрам» і заяўкамі цукровых заводаў. У выніку выразнага ўзаемадзеяння ўсіх бакоў забяспечваецца аператыўнае рашэнне пытанняў пагрузкі і выгрузкі буракоў, якія ў цяперашні час вядуцца кругласутачна, уключаючы выхадныя і святочныя дні.

    Чытаць далей…