Навіны грузаперавозак
Люты
-
15 лютага 2013Беларуская чыгунка пашырае сферу паслуг па мытным афармленні грузаў
З мэтай удасканалення работы з кліентамі і прыцягнення дадатковых аб'ёмаў перавозак грузаў Беларуская чыгунка пашырае сферу паслуг па мытным афармленні грузаў. У першую чаргу, гэтую працу праводзіць Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) Беларускай чыгункі, якое робiць поўны спектр лагістычных паслуг.
Так, з нядаўняга часу спецыялісты БТЛЦ перайшлі на кругласутачны рэжым працы ў пункце мытнага афармлення (ПМА) на станцыі Маладзечна. Калі раней у начны час сутак тут можна было забяспечыць мытнае афармленне толькі транзітных грузаў, то зараз — таксама экспартных і імпартных грузаў. Гэта дазваляе скараціць прастой вагонаў і паскорыць працэс перавозкі.
Чытаць далей… -
11 лютага 2013Беларуская чыгунка будзе супрацоўнічаць з Гамбургскім портам
Дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр" (БТЛЦ) Беларускай чыгункі і аб'яднанне «Порт Гамбург Маркетынг» падпісалі ў Мінску пагадненне аб супрацоўніцтве.
Дакумент накіраваны на ўстанаўленне і развіццё ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж БТЛЦ і гамбургскім портам у галіне міжнародных мультымадальных перавозак, распрацоўкі новых лагістычных схем дастаўкі грузаў і інфармацыйнага абмену.
Гамбург з'яўляецца найбуйнейшым марскім портам Германіі і вядучым портам для кантэйнерных і масавых грузаў у Еўропе. Аб'ём марской перавалкі грузаў у порце складае больш за 120 млн. тон у год.
Чытаць далей… -
04 лютага 20136 лютага 2013 г спаўняецца 10 гадоў з дня першага рэйса кантэйнернага цягніка «ВIКIНГ»
Першы цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг» быў адпраўлены 6 лютага 2003 г з Адэсы.
Асноўнай мэтай рэалізацыі праекта цягніка «Вікінг» было пашырэнне транскантынентальных сувязяў краін Скандынаўскага паўвострава і краін басейна Чорнага мора з выкарыстаннем IХ міжнароднага транспартнага калідора.
Удзельнікамі праекта з'яўляюцца чыгуначныя адміністрацыі Беларусі, Літвы, Украіны. Цягнік курсiруе па маршруце Ільічоўск/Адэса (Украіна)–Беражэсць (Украіна)–Славечна (Беларусь)–Мінск–Гудагай (Беларусь)–Кяна (Літва)–Клайпеда (Літва). Агульная даўжыня яго маршруту складае 1766 км.
Чытаць далей…