Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ветэраны. Падведзены вынікі, вызначаны задачы

01 лютага 2023

20 студзеня 2023 года старшыня Савета ветэранаў Беларускай чыгункі Гогалеў C.П. прыняў удзел у сумесным пасяджэнні Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, Бюро Цэнтральнага камітэта грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі» і Прэзідыума Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў.

На пасяджэнні былі падведзены вынікі работы за 2022 год і вызначаны задачы на 2023 год, сярод якіх ключавымі з'яўляюцца актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў, прысвечаных Году міру і стварэння, садзейнічанне ветэранскім арганізацыям у правядзенні святкавання 78-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, патрыятычным выхаванні моладзі.
Да спісу навін за 2023 год