Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

За 7 месяцаў 2019 года Беларуская чыгунка перавезла 46,7 млн пасажыраў

09 жніўня 2019

Беларуская чыгунка ў студзені—ліпені 2019 года перавезла на 305 тысяч пасажыраў больш, чым за аналагічны перыяд 2018 года.

У міжнародных зносінах праехала 2,3 млн пасажыраў. У міжрэгіянальных зносінах паездкі здзейснілі 6 млн чалавек (або 101,5% да ўзроўню мінулага года), паслугамі цягнікоў гарадскіх і рэгіянальных ліній эканомкласа скарысталіся 38,5 млн пасажыраў (або 100,7% да ўзроўню 2018 года). Пасажыраабарот склаў 3,7 млрд пас-км (або 100,6% да ўзроўню мінулага года).

У ліпені пасажырапаток узрос на 0,1% і склаў 7,9 мільёна чалавек. Цягнікамі гарадскіх ліній перавезена 384 тыс. пасажыраў або на 11,4% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года, у міжрэгіянальных зносінах праехала больш 1 млн пасажыраў (або 108,4% да ўзроўню 2018 года), у міжнародных зносінах перавезена 406 тыс. пасажыраў, у тым ліку транзіт склаў 72,3 тыс. чалавек (або 101,8% да ўзроўню 2018 года). Пасажыраабарот ў ліпені 2019 года вырас на 2,5% і склаў 634,4 млн пас-км.

БЧ запрашае скарыстацца паслугамі цягнікоў беларускай магістралі і жадае ўсім пасажырам камфортнай паездкі, добрых уражанняў і шчаслівай дарогі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ


Да спісу навін за 2019 год