Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дарагія ветэраны! Паважаныя калегі, пасажыры і дзелавыя партнёры!

02 жніўня 2019

Ад усяго сэрца віншуем вас з Днём чыгуначніка! Першую нядзелю жніўня па праву сваім прафесійным святам могуць лічыць сотні тысяч жыхароў нашай краіны. Гэта работнікі Беларускай чыгункі і іх сем'і, ветэраны чыгуначнага транспарту, работнікі сумежных транспартных арганізацый, кліенты і дзелавыя партнёры. Па сутнасці, кожны жыхар Беларусі хоць раз у жыцці карыстаўся паслугамі чыгункі, а значыць мае дачыненне да гэтага свята. Бо галоўным для нас заўсёды быў і застаецца пасажыр.

Чыгункі іграюць асаблівую ролю ў жыцці кожнай дзяржавы. У Беларусі — гэта найважнейшая транспартная артэрыя, якая злучае разам людзей, гарады, прадпрыемства і краіны. Гістарычна мы знаходзімся ў цэнтры Еўропы на скрыжаванні ажыўленых транспартных калідораў на стыку тэхнічных і прававых сістэм, і наша зладжаная і прафесійная работа шмат у чым вызначае імідж нашай краіны на міжнароднай арэне.

Па-за ўсякім сумневам, нашу работу нельга назваць простай. У работе, ад якой залежыць эфектыўнасць нацыянальнай эканомікі, бяспечная і своечасовая дастаўка мільёнаў пасажыраў і сотняў мільёнаў тон грузу, не бывае дробязяў. Тут неабходна найвышэйшая адказнасць, кампетэнтнасць і адданасць сваёй справе. Усім нам трэба штодня развівацца, асвойваць новыя тэхналогіі і веды, прымяняць іх на практыцы, адпавядаць пастаянна растучым патрабаванням часу і аператыўна рэагаваць на яго выклікі. У сучасных, не самых простых умовах, для чыгункі вельмі важна стаць надзейным партнёрам для грузаадправіцеляў любога маштабу. А яшчэ — заставацца верным спадарожнікам для нашых пасажыраў, якія любяць і цэняць чыгуначны транспарт за надзейнасць, пунктуальнасць, камфорт і шчырае чалавечае стаўленне.

Дзень чыгуначніка — добрая нагода для падвядзення вынікаў работы, узнагароджання перадавікоў вытворчасці, ушанавання ветэранаў працы, вызначэння новых планаў. Беларуская магістраль — гэта пастаянны рух наперад. Штогод павышаецца якасць аказваемых паслуг, скарачаецца час дастаўкі пасажыраў і грузаў, рэалізуюцца інвестыцыйныя праекты, накіраваныя на абнаўленне рухомага саставу, электрыфікацыю новых участкаў чыгункі, мадэрнізацыю прылад сігналізацыі і сувязі, укараненне лічбавых тэхналогій ва ўсіх сферах дзейнасці. Вялікая ўвага надаецца падрыхтоўцы і павышэнню кваліфікацыі кадраў.

Нязменным застаецца адно — захаванне пераемнасці пакаленняў, павага да ветэранаў вайны і працы і аказанне ім сацыяльнай падтрымкі.

Упэўнены, асноўваючыся на багатых працоўных традыцыях і выкарыстоўваючы сучасныя веды і інавацыі, чыгуначнікі выканаюць усе пастаўленыя задачы і Беларуская чыгунка працягне сваё паступальнае развіццё.

Дарагія сябры! Жадаем вам моцнага здароўя і выдатнага настрою. Любові, шчасця, простых чалавечых радасцяў, міру і дабра вам і вашым сем'ям. Упэўненасці ў заўтрашнім дні і пабольш станоўчых эмоцый!

З Днём чыгуначніка!

Начальнік Беларускай чыгункі У.М. Марозаў

Старшыня Аб'яднанай галіновай прафсаюзнай
арганізацыі чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В.М. Какора

Старшыня арганізацыі ветэранаў Беларускай чыгункі С.П. Гогалеў


Да спісу навін за 2019 год