Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

29 жніўня на Беларускай чыгунцы стартуе акцыя «Дзеці і бяспека»

26 жніўня 2019

Напярэдадні навучальнага года Беларуская чыгунка правядзе акцыю «Дзеці і бяспека». Прафілактычныя мерапрыемствы пройдуць з 29 жніўня па 8 верасня. Мэта акцыі — прыцягнуць увагу бацькоў і падлеткаў да праблемы няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарта і прадухіліць іх. Работнікі БЧ сумесна з членамі грамадскіх фарміраванняў, супрацоўнікамі органаў унутраных спраў арганізуюць рэйды, падчас якіх нададуць асаблівую ўвагу дзецям і падлеткам, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгуначных пуцей, на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Акрамя таго, на вакзалах і ў цягніках грамадзян дадаткова праінфармуюць пра меры бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарта, правядуць тлумачальна-прафілактычную працу ў працоўных калектывах прадпрыемстваў і ва ўстановах адукацыі. У акцыі прымуць удзел усе аддзяленні Беларускай чыгункі.

Праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на аб'ектах чыгуначнага транспарта праводзіцца рэгулярна і знаходзіцца на асаблівым кантролі. У летні перыяд — гэта сустрэчы з падлеткамі ў навучальных установах і дзіцячых аздараўленчых лагерах, размешчаных у непасрэднай блізкасці ад чыгункі.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарта і нагадвае аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў пераходу чыгуначных пуцей або знаходжанні на іх у неналежным месцы.

Па-ранейшаму асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў з удзелам падлеткаў застаецца ігнараванне дзецьмі элементарных мер бяспекі: знаходжанне ў зоне падвышанай небяспекі ў навушніках, размовы па мабільным тэлефоне пры пераходзе чыгуначных пуцей, фатаграфаванне на аб'ектах чыгуначнага транспарта.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу прафілактыцы невытворчага траўматызму. У мэтах папярэджання і забеспячэння грамадскага парадку на дарозе дзейнічае 94 дружыны, работнікамі якіх ва ўзаемадзеянні з праваахоўнымі органамі і Ваенізаванай аховай за першае паўгоддзе 2019 года праведзены больш за 3 тыс. рэйдаў, адпрацаваны больш за 200 аб'ектаў чыгуначнай інфраструктуры. Таксама арганізавана каля 4 тыс. выступленняў па пытаннях выканання правілаў бяспекі на чыгуначным транспарце. Ахоп насельніцтва склаў каля 173 тыс. грамадзян, больш за 100 тыс. з якіх — непаўналетнія. Распаўсюджаны каля 32 тыс. прафілактычных памятак.

У 1 паўгоддзі 2019 года БЧ пабудавана больш за 6 тыс. метраў пагонных агароджы, 2 пешаходных пераходы, выраблены капітальны рамонт 37 пасажырскіх платформаў, 26 пешаходных пераходаў, устаноўлены 162 і адрамантаваны 90 плакатаў аб мерах бяспекі на чыгунцы, 5 пешаходных пераходаў праз чыгуначныя пуці абсталяваны прыладамі гукавой і светлавой сігналізацыі, на пешаходных пераходах устаноўлены 3 моўныя інфарматара пра набліжэнне цягніка, 1 святлафор і 1 турнікет, на 55 пасажырскіх платформах і на 23 чыгуначных пераездах палепшана асвятленне, капітальна адрамантаваны 4 чыгуначных пераезда, на 4 — выкладзена гумовае пакрыццё, на 4 — жалезабетоннае, на 211 — праведзена асфальтыроўка альбо ямачны рамонт праезнай часткі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2019 год