Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Ва Упраўленні Беларускай чыгункі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшае асвятленне дзейнасці Беларускай чыгункі ў сродках масавай інфармацыі ў 2017 годзе

04 студзеня 2018

Конкурс заснаваны дзяржаўным аб'яднаннем «Беларуская чыгунка». На конкурс прадстаўляліся работы, якія выйшлі ў перыяд з 1 студзеня па 30 кастрычніка 2017 года.

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Васільевіч Стоцкі. Ён адзначыў, што ўзнагароджанне пераможцаў праходзіць напярэдадні Дня нараджэння Беларускай чыгункі. 27 снежня спаўняецца 155 гадоў з моманту адкрыцця пастаянных чыгуначных зносін па тэрыторыі Беларусі. Пётр Стоцкі выказаў словы ўдзячнасці ў адрас журналістаў, дзякуючы якім жыхары нашай краіны маглі пазнаваць з друкаваных старонак, тэлевізійных экранаў, радыёэфіраў, што адбываецца на беларускай магістралі, пра нашых людзей, нашы традыцыі і працоўныя дынастыяі, аб нашых праектах і новых паслугах. Таксама звярнуў асаблівую ўвагу, што конкурс дапамог чыгуначнікам беларускай магістралі бліжэй пазнаёміцца з журналістамі, якія любяць чыгунку, якія пішуць на тэму чыгуначнага транспарту.

У конкурсе прынялі ўдзел больш за 45 журналістаў друкаваных, тэлевізійных і радыёпраграм, якія даслалі парадку 90 матэрыялаў у чатырох групах: друкаваныя выданні, тэлевізійныя праграмы, радыёпраграмы, фотарэпартажы ў намінацыях: «Магістраль 21 стагоддзя», «Прафесія — чыгуначнік», «З клопатам пра людзей», «Гісторыя дарогі — гісторыя краіны».

Намеснік Начальніка Беларускай чыгункі ўручыў прызёрам конкурсу заслужаныя ўзнагароды. Сярод прызёраў: рэдакцыя газеты «Асіповіцкі край»; Зубец Таццяна Леанідаўна — рэдактар аддзела сацыяльнага развіцця газеты «Калiнкавiцкiя навiны»; Андросава Юлія Сяргееўна — рэдактар аддзела эканомікі жлобінскай газеты «Новы дзень»; рэдакцыя віцебскіх гарадскіх газет «Віцьбічы» і «Вячэрні Віцебск»; рэдакцыя тэлеканала «Гродна-Плюс», галоўная дырэкцыя Агенцтва тэлевізійных навін Белтэлерадыёкампаніі; дырэкцыя інфармацыйнага вяшчання ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне»; Лейка Васіль Аляксандравіч — тэлеаператар установы «Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне» і праграмы тэлебачання»; дырэкцыя інфармацыйнага і грамадска-палітычнага вяшчання Першага Нацыянальнага канала Беларускага радыё; Егорэнкава Любоў Канстанцінаўна — карэспандэнт інфармацыйнага агенцтва «Мінск-навіны»; калектыў установы «Рэдакцыя раённай газеты «Аршанская газета» і праграмы раённага радыёвяшчання»; Царык Ніна Данілаўна —  фотакарэспандэнт раённай газеты «Асіповіцкі край; Коўка Аляксандр Іванавіч — карэспандэнт газеты «Лунiнецкiя навiны»; Семянец Мікалай Міхайлавіч — фотакарэспандэнт газеты «Новы дзень»; рэдакцыя газеты «Транспартны веснік».

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2018 год