Год народнага адзінства
УКАЗ ПРЭЗIДЭНТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
1 студзеня 2021 г. No 1
Аб абвяшчэнні 2021 года Годам народнага адзінства
У мэтах кансалідацыі грамадства, аб'яднання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны пастанаўляю:
1. Аб'явіць у Рэспубліцы Беларусь 2021 год Годам народнага адзінства.
2. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь: сумесна з аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2021 годзе Года народнага адзінства; забяспечыць каардынацыю дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый па выкананні названага плана.
3. Дадзены Указ уступае ў сілу з дня яго афіцыйнага апублікавання.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнка
ПАСТАНОВА САВЕТА МІНІСТРАЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
2 лютага 2021 г. No 64
Аб рэспубліканскім плане мерапрыемстваў па правядзенні ў 2021 годзе Года народнага адзінства
Навіны раздела
19 лютага 2021 года на станцыі Чырвоны Бераг (Жлобінскі раён) адбылося ўрачыстае адкрыццё мемарыяльнай дошкі, прысвечанай унікальнай аперацыі, праведзенай у гэтай мясцовасці ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Мерапрыемства адбылося напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь, а таксама ў рамках абвешчанага ў краіне Года народнага адзінства.
Дадзеная аперацыя стала магчымай, дзякуючы гераічным дзеянням чыгуначніка Рыгора Навуменка і ўдзельнікаў спецгрупы НКДБ БССР «Храбрацы», якія вялі барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. У ходзе яе ўдалося раскрыць і парушыць планы фашыстаў – выкарыстоўваць хімічную зброю ў пераломны перыяд Вялікай Айчыннай вайны.
Улетку 1943 года па інфармацыі сувязнога – чыгуначніка Рыгора Навуменка – стала вядома, што на станцыі Чырвоны Бераг у тупіку ўзмоцнена ахоўваецца эшалон, усе вагоны якога, за выключэннем першага і апошняга, абклеены чорным матэрыялам. 5 чэрвеня 1943 года дыверсійная група пусціла пад адхон гэты эшалон з атрутнымі газамі і дэгазацыйнымі сродкамі. З месца крушэння сувязныя з ліку чыгуначнікаў вынеслі балон з газам, супрацьіпрытную накідку, процігаз і дэгазацыйныя парашкі.
Арганізатары мерапрыемства Беларуская чыгунка і Аб'яднаная галіновая прафсаюзная арганізацыя чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Беларускага прафесійнага саюза работнікаў транспарту і камунікацый.
У чэмпіянаце возьмуць удзел зборныя каманды аддзяленняў Беларускай чыгункі і каманда ЗАТ «Гомельскі ВБЗ». Чыгуначнікі будуць спаборнічаць у эстафеце і асабістым першынстве. У асабістым заліку жанчынам трэба будзе пераадолець дыстанцыю ў 3 кіламетры, а мужчынам – 5 кіламетраў, у эстафеце – 2,5 кіламетра і 5 кіламетраў адпаведна.