Гродна
Тып тура | экскурсія |
Транспарт | аўтобус |
Гродна па праву называюць горадам-музеем. Яго гістарычны цэнтр яшчэ ў 1988 годзе быў аб’яўлены помнікам горадабудаўніцтва і архітэктуры, а ў 16 стагоддзі горад быў уключаны ў кёльнскую энцыклапедыю Браўна, як адзін з “найпрыгажэйшых гарадоў Еўропы. Гродзеншчына — адна з найбагацейшых абласцей Беларусі па колькасці помнікаў гісторыі і культуры.
Праграма:
07.00 — 11.30 Прыбыццё ў Гродна.
11.30 — 12.30 Наведванне музея “Новы замак.
12.30 — 14.00 Аглядная экскурсія па горадзе.
14.00 — 15.00 Абед.
15.00 — 16.00 Экскурсійны агляд Каложскай царквы.
16.00 — 17.00 Вольны час.
17.00 — 21.00 Вяртанне ў Мінск.