Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Тураў - Ляскавічы - Пінск
Дата па заяўцы
Тып тура экскурсійны
Транспарт аўтобус

Тураў – адзін з цэнтраў зараджэння беларускай дзяржаўнасці. Менавіта тут знаходзяцца адны з самых ушанаваных святыняў праваслаўных нашай краіны – каменныя крыжы, якія па легендзе прыплылі ў Тураў з Кіева па Прыпяці. Менавіта тут жыў тураўскі епіскап, залатавуст  – Кірыл Тураўскі. Падарожжа па сафары-  парку, наведванне крыпты з разбураным землетрасеннем каменным тураўскім храмам і ўнікальнага музея прыроды, а таксама прыемная прагулка на цеплаходзе па Прыпяці зробяць ваша падарожжа ў беларускае Палессе сапраўды незабыўным. У другі дзень вы пабываеце ў Пінску.  Пінск – размешчаны гэты прыгожы правінцыйны горад на ўзнёслым левым беразе ракі Піны ў зліцці яе з галоўнай воднай артэрыяй Палесся. Гэты горад багаты незвычайнай гісторыяй, а таксама помнікамі архітэктуры. Каб даведацца аб прыгажосці і ўнікальнасці Беларускага Палесся запрашаем Вас у яго сталіцу – Пінск.

1 дзень

 

07.00 – 12.00 – пераезд у Тураў.

12.00 – 14.00 – Тураў – унікальны куток Беларусі. Вы дакраняцеся да свяшчэннай беларускай зямлі, наведаеце шмат славутасцяў сівога Турава і, вядома, пачуеце яго таямнічыя легенды. Наведванне Музея прыроды, Замкавай гары – калыскі сярэднявечнага Турава, сталіцы аднаго з першых беларускіх княстваў, а таксама помніка Кірыле Тураўскаму – асветніку і “залатавусту нашай зямлі. Наведванне Свята-Успенскай царквы, а таксама сапраўднага цуду – каменных крыжоў, якія растуць з зямлі, гісторыя якіх ідзе глыбокімі каранямі ў старажытнасць.

14.00 – 15.00 – пераезд у Ляскавічы.

15.00 – 16.00 – абед. Засяленне ў гасцініцу “Над Прыпяццю.

16.00 – 18.00 – сафары ў “Прыпяцкім нацыянальным парку, падчас якога вы зможаце пазнаёміцца з першароднай беларускай прыродай і ўбачыць дзікіх жывёл Прыпяцкага Палесся.

18.00 – 19.00 – катанне на цеплаходзе  “Кірыл Тураўскі (1 гадзіна) па Прыпяці.

19.00 – 20.00 – вольны час.

20.00 – вячэра на беразе ракі. Вольны час. Начлег.

2 дзень

09.00 – 10.00 – сняданак, высяленне з гасцініцы.

10.00 – 13.00 – пераезд у Пінск.

13.00 – 15.30 – аглядная экскурсія па Пінску: “Горад дзевяці стагоддзяў, дзядзінец, калегіум (17 ст.), касцёл і манастыр францысканцаў (17-18 стст.), палац Бутрымовіча (18 ст), набярэжная Піны,  Свята-Фёдараўскі сабор, дом і прыходскае вучылішча, дзе жыў і працаваў Якуб Колас.

15.30 – 16.30 – абед.

16.30 – 21.00 – вяртанне ў Мінск.

 

Кошт на аднаго чалавека: 965 000 бел. руб.

 У кошт уваходзіць:

  • аўтатранспартнае абслугоўванне;
  •  экскурсійнае абслугоўванне;
  •  уваходныя білеты ў музеі;
  •  прагулка на цеплаходзе;
  •  сафары ў “Прыпяцкім нацыянальным парку;
  •  пражыванне ў гасцініцы;
  •  харчаванне (2 абеды, 1 сняданак, 1 вячэра).

Дадаткова аплачваецца:

  •  харчаванне, якое не ўваходзіць у кошт.
Усе туры Беларусі