Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Минск-Хатынь-Дудутки-Мир-Несвиж-Брест-Беловежская пуща
Дата па заяўцы
Тып тура падарожжа для арганізаваных груп
Транспарт цягнік + аўтобус

1 ДЗЕНЬ

08.50 — Прыбыццё цягніка з Масквы ў г. Мінск.

09.00 — 10.00 Сняданак

10.00  Загарадная экскурсія “Хатынь — Курган Славы

Мемарыяльны комплекс  “Хатынь — месца ўвекавечвання памяці жыхароў спаленай вёскі Хатынь і ўсіх ахвяр фашысцкага тэрору на беларускай зямлі. Курган Славы — помнік воінам - вызваліцелям Мінска і ўсёй Беларусі на месцы цяжкіх баёў  улетку 1944 г.

14.00 —  15.00  Абед у кафэ горада.

15.00 — 18.00  Аглядная экскурсія па горадзе  “Мінск — сталіца Рэспублікі Беларусь

Мінск — горад з 900-гадовай гісторыяй. Разбураны на 90 % падчас Другой сусветнай вайны, у пасляваенны час фактычна адбудаваны нанава. Сімваламі сучаснага Мінска з’яўляецца ўзноўленая Ратуша, Нацыянальная  бібліятэка, рэканструяваная плошча Незалежнасці з падземным грамадска-гандлёвым цэнтрам “Сталіца, адрэстаўраваны будынак Опернага тэатра, Чырвоны касцёл, сучасныя спартыўныя будынкі.

Вольны час.  Начлег.

2 ДЗЕНЬ

08.00 — 09.00 Сняданак у кафэ горада

09.00 — 16.00 Загарадная экскурсія ў музей старажытных народных рамёстваў і промыслаў “Дудуткі (5 гадзін/60км). Падчас экскурсіі Вы наведаеце ветраны млын, у доме млынара Вас чакае пачастунак. У старажытнай кузні ўбачыце, як працуе каваль, у пякарні паспытаеце хатняга хлеба і сыру з “гарбатай на травах, вып’еце самаробнага самагону і закусіце агурочкамі з мёдам. У “Горадзе майстроў Вас уразяць саломапляценнем, ткацтвам. Вы пабываеце таксама ў музеі старадаўніх аўтамабіляў, у этнаграфічнай галерэі з экспазіцыяй прадметаў побыту 18 — пач. 20 стагоддзяў, у стайні з арлоўскімі рысакамі, ля вальераў са страусамі…

14.00 — 15.00 Абед.

Вяртанне ў Мінск. Наведванне гандлёвага падземнага горада “Сталіца. Начлег.

3 ДЗЕНЬ

08.00 — 09.00 — Сняданак. Высяленне з гасцініцы.

09.00 Загарадная экскурсія “Архітэктурныя помнікі Міра і Нясвіжа. Пазнаёміць вас з самымі каштоўнымі помнікамі Беларусі, уключанымі ЮНЕСКА ў спіс сусветнай культурнай спадчыны — Мірскім замкам і палацава-паркавым комплексам у Нясвіжы.

13.00 — 14.00 Абед у кафэ “Дарога Замкаў г.п. Мір.

Экскурсія ў Мір (1395 г.) — невялікі пасёлак у Гродзенскай вобласці, вядомы сваім выдатным творам беларускага каменнага дойлідства — старажытным замкам, заснаваным у пачатку 16 стагоддзя князем Юрыем Ільінічам. Наведванне замка, а таксама агляд хрысціянскіх храмаў — Мікалаеўскага касцёла і Свята-Траецкай царквы, — гандлёвай плошчы пакіне незабыўнае ўражанне.

Нясвіж (1446 г.) — горад-легенда. Дзякуючы сваім уладальнікам, найбагацейшым магнатам Радзівілам, у 16 стагоддзі становіцца цэнтрам ардынацыі і сталіцай некаранаваных каралёў Вялікага Княства Літоўскага. Вы ўбачыце Рыначную плошчу, Ратушу — сімвал незалежнасці і эканамічнага развіцця горада, цяпер музей. Вас чакае агляд і наведванне палацава-паркавага комплексу князёў Радзівілаў, агляд касцёла Божага цела — радавой пахавальні Радзівілаў. Працягвае захапляць і дарыць цудоўныя імгненні зносінаў з прыродай прагулка па старым Англійскім парку, які быў закладзены адной з апошніх уладальніц Марыяй дэ Кастэлян Радзівіл.

19.00 Вяртанне ў Мінск.

22.45 — Адпраўленне цягніка №146 у Брэст.

4 ДЗЕНЬ

08.35 — Прыбыццё цягніка ў г. Брэст.

09.00 — 10.00 Сняданак

10.00 — 11.30 Наведванне Мемарыяльнага комплексу “Брэсцкая крэпасць-герой і  Музея абароны. Брэсцкая крэпасць — выдатны сімвал супраціўлення падчас Другой сусветнай вайны, яе абарона стала адным з прыкладаў усенароднага подзвігу, мужнасці і адвагі савецкіх пагранічнікаў.

13.00 — 14.00 Абед у “Хаце Дзеда Мароза

12.00 — 19.00 Загарадная экскурсія ў маёнтак Дзеда Мароза: знаёмства са славутасцямі Нацыянальнага парку Белавежскай пушчы: музеем прыроды,  маёнткам Дзеда Мароза, дзе Вы ўбачыце чарадзейны калодзеж, казачны вятрак, 40-метровую ёлку, пазнаёміцеся з рознымі казачнымі персанажамі Паляны казак, выкананымі з натуральнага дрэва, агляд вальераў з жывёламі.

20.00 — Пераезд у г. Брэст на чыгуначны вакзал.

20.43 — Адпраўленне цягніка № 22 Прага — Масква. Прыбыццё ў Маскву 10.33

Гасцініца “Экспрэс размяшчэнне  ў нумарах 1 і 2 катэгорыі. Гасцініца размешчана ў цэнтры горада каля чыгуначнага вакзала, станцыя метро “Плошча Леніна. У кожным нумары халадзільнік, тэлевізар, душ і туалет.

Гасцініца “Спадарожнік ***  2-месныя нумары стандарт (душ, халадзільнік, тэлефон, TV, сняданак “шведскі стол), у 10 хвілінах ад цэнтра сталіцы, недалёка ад чыгуначнага вакзала .

 

 Кошт на аднаго чалавека:

Кол-ць чалавек           “Спадарожнік          “Экспрэс

18                                          280$                    230$

30                                          270$                    220$

40                                          250$                    200$

 

Камісія турыстычным кампаніям 5%

У кошт уваходзіць:

  • аўтатранспартнае абслугоўванне
  • пражыванне ў гасцініцы 2 ночы
  • чыгуначны праезд Мінск — Брэст
  • харчаванне: 3 сняданкі, 3 абеды
  • дэгустацыі ў МК “Дудуткі
  • памятка, інфармацыйны пакет
  • экскурсіі па праграме
  • паслугі экскурсавода.
  • уваходныя білеты: Мірскі замак і Нясвіжскі замак, МК “Дудуткі, Курган Славы, МК “Брэсцкая крэпасць-герой, НП “Белавежская пушча

Дадаткова аплачваецца:

  • харчаванне, не ўключанае ў праграму (вячэра ~ па 7$)
  • медстрахоўка


 

Усе туры Беларусі