Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба знешніх сувязяў

Начальнік службы  Сергіенка Аляксандр Пятровіч
Намеснік начальніка службы  Капелька Віталій Iванавіч
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела па супрацоўніцтве з краінамі СНД  Фурэнец Аляксей Міхайлавіч
Аддзел па супрацоўніцтве з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі, пратаколе і візавай працы  тэл. (+375 17) 225 04 13, факс 328 60 78

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 46 27
Факс: 328 60 78, 225 46 53
E-mail: nms@rw.by
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба знешніх сувязяў з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў намесніка Начальніка чыгункі, які курыруе пытанні знешніх сувязяў.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  1. Вызначэнне і рэалізацыя асноўных кірункаў развіцця супрацоўніцтва Беларускай чыгункі з чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў, міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі ў галіне чыгуначнага транспарту;
  2. Правядзенне транспартнай палітыкі, якая адпавядае інтарэсам Беларускай чыгункі ў адпаведнасці з палажэннямі пагадненняў (дамоў) міжурадавага і міжведамаснага характару ў галіне чыгуначнага транспарту, нарматыўнымі дакументамі міжнародных транспартных арганізацый, удзельніцай якіх з'яўляецца Рэспубліка Беларусь або Беларуская чыгунка;
  3. Правядзенне сумесна з датычнымі службамі і самастойнымі аддзеламі Упраўлення Беларускай чыгункі адзінай тэхнічнай, тарыфнай, прававой і інфармацыйнай палітыкі чыгункі на міжнародным узроўні.

Служба ў адпаведнасці з ускладзенымі на яе задачамі ажыццяўляе наступныя функцыі:

  • арганізуе працу па супрацоўніцтве з чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў і краін Балтыі, як на двухбаковай аснове, так і ў рамках Савета па чыгуначным транспарце, іншымі міждзяржаўнымі (міжурадавымі) органамі па пытаннях дзейнасці чыгуначнага транспарту;
  • арганізуе працу па супрацоўніцтве з міжнароднымі транспартнымі арганізацыямі, чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў, замежнымі фірмамі, а таксама транспартнымі органамі ААН;
  • каардынуе працу пры распрацоўцы міжнародных пагадненняў (дагавораў) па пытаннях супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага транспарту;
  • ажыццяўляе аператыўнае кіраванне дзейнасцю прадстаўніцтваў Беларускай чыгункі за мяжой;
  • распрацоўвае з датычнымі службамі і самастойнымі аддзеламі Упраўлення Беларускай чыгункі памежныя чыгуначныя пагадненні з чыгуначнымі адміністрацыямі дзяржаў, што мяжуюць з Рэспублікай Беларусь;
  • забяспечвае падрыхтоўку ўдзелу чыгункі ў рабоце Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц СНД і Балтыі;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку заключэнняў па прапановах чыгуначных адміністрацый замежных дзяржаў аб падпісанні пагадненняў, ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у дзейныя пагадненнi;
  • забяспечвае атрыманне ад міжнародных транспартных арганізацый (АСЧ, МСЧ, ФТЕ, КСТП і інш), чыгуначных адміністрацый замежных дзяржаў, транспартных арганізацый ААН, а таксама замежных фірмаў матэрыялаў па розных напрамках супрацоўніцтва, сістэматызуе гэтыя матэрыялы і даводзіць да ведама датычных службаў і самастойных аддзелаў Упраўлення Беларускай чыгункі;
  • ажыццяўляе пераклад карэспандэнцыі, якая паступае ад міжнародных арганізацый і чыгуначных адміністрацый замежных дзяржаў, з замежных моў і, пры неабходнасці, выходнай карэспандэнцыі на замежныя мовы;
  • арганізуе правядзенне перамоў кіраўніцтва Беларускай чыгункі з замежнымі дэлегацыямі, прадстаўнікамі амбасад;
  • прымае ўдзел у перамовах і нарадах, якія праводзяцца чыгуначнымі адміністрацыямі, міжнароднымі арганізацыямі і замежнымі фірмамі за мяжой;
  • ажыццяўляе падрыхтоўку прапаноў і заключэнняў сумесна з датычнымі службамі аб умовах змены візавага рэжыму перасячэння дзяржаўнай мяжы персаналам чыгункі, узаемадзейнічае па гэтым пытанні з адпаведнымі структурнымі падраздзяленнямі Міністэрства замежных спраў РБ і датычнымі чыгуначнымі адміністрацыямі замежных дзяржаў.
Прадстаўніцтва Беларускай чыгункі за мяжой

Кіраўнік прадстаўніцтва ў Рэспубліцы Польшча – Вярэніч Валерый Емяльянавіч

Jerusalem Alley str.,65/79, office 16.14
Warsaw, Republic of Poland, PL 00-697
tel. +48 (22) 630 62 10, fax +48 (22) 630 62 11
mobile phone + 48 661 860 912
E-mail: BC_pl@rw.by

Кіраўнік прадстаўніцтва ў Рэспубліцы КазахстанЖыдкоў Дзмітрый Анатольевіч

Рэспубліка Казахстан, 010000, г. Астана, вул. Д.Кунаева, 6
Тэл. (+7 7172) 60 04 99, факс (+7 7172) 60 04 98
Чыгуначны тэлефон: 7 900 980 60 04 99 
E-mail: BC_kz@rw.by

Кіраўнік прадстаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі – Хвалько Васіль Васільевіч

Расія, 125047, г. Масква, пл. Цвярской заставы, 5а, офіс 219
Тэл/факс: (+7 495) 262 94 27
Чыгуначны тэлефон 7 900 2 94 27
E-mail: BC_ru@rw.by