Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба тэхнічнай палітыкі і iнвестыцый

Начальнiк службы  Алейнік Андрэй Васільевіч
Намеснік начальніка службы  Коцур Уладзіслаў Святаслававіч
Намеснік начальніка службы -
начальнік аддзела энергазберагальных тэхналогій 
Хачкоў Аляксандр Мікалаевіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл. (+375 17) 225 47 04
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба тэхнічнай палітыкі і інвестыцый з'яўляецца самастойным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні ў галоўнага інжынера Беларускай чыгункі.

Служба займаецца прапрацоўкай комплексных пытанняў развіцця гаспадаркі на перспектыву; выконвае работы па арганізацыі экспертызы асноўных тэхнічных і арганізацыйных прапаноў, як па галіновых гаспадарках, так і па комплексных пытаннях развіцця гаспадаркі; ажыццяўляе навукова-тэхнічнае ўзаемадзеянне з навукова-даследчымі інстытутамі; фармуе план НДВКР і кантралюе яго выкананне.

У склад службы ўваходзяць наступныя аддзелы

Аддзел тэхнічнай палітыкі – тэл./факс: (+375 17) 225 04 73

  • распрацоўвае праграмы развіцця чыгункі па павышэнні тэхнічнага ўзроўню за кошт развіцця, стварэння і ўкаранення новай тэхнікі і прагрэсіўных тэхналогій;
  • рыхтуе тэхнічныя ўмовы і ўзгадненні праектаў, звязаных з развіццём і рэканструкцыяй участкаў чыгункі, пад'язных пуцей прадпрыемстваў, чыгуначных вузлоў і станцый і г.д.;
  • распрацоўвае галіновую праграму па імпартазамяшчэнні і распарадчыя дакументы па падрыхтоўцы гаспадаркі Беларускай чыгункі да працы ў зімовых умовах і кантроль іх рэалізацыі;
  • распрацоўвае комплекс прыродаахоўных мерапрыемстваў па ўсіх прыродных сферах і кантроль за іх рэалізацыяй;
  • праводзіць тэхніка-эканамічныя і навукова-тэхнічныя саветы Беларускай чыгункі;
  • удзельнічае ў рабоце міжнародных транспартных арганізацый па пытаннях тэхнічнага развіцця і супрацоўніцтва;
  • ажыццяўляе інфармацыйнае забеспячэнне патрэб спецыялістаў службаў і лінейных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, а таксама метадычнае і аператыўнае кіраванне падраздзяленнямі НТI аддзяленняў чыгункі;
  • арганізуе супрацоўніцтва і інфармацыйнае ўзаемадзеянне з міжнароднымі чыгуначнымі арганізацыямі ў галіне навукова-тэхнічнай і эканамічнай інфармацыі;
  • вырашае пытанні рацыяналізатарскай дзейнасці і правядзенне патэнтна-ліцэнзійных работ у арганізацыях Беларускай чыгункі.

Аддзел энергазберагальных тэхналогій – тэл.: (+375 17) 225 45 54

  • распрацоўвае галіновыя праграмы па энергазберажэнні і кантралюе іх выкананне;
  • праводзіць энергетычны аўдыт праектаў рэканструкцыі, мадэрнізацыі дзейных і тых, што зноў будуюцца, прадпрыемстваў; арганізуе ўкараненне новых энергазберагальных тэхналогій;
  • ажыццяўляе нармаванне, улік і кантроль за эканомным выдаткам паліва, электрычнай і цеплавой энергій.

Сектар інвестыцый – тэл. (+375 17) 225 44 30

  • ажыццяўляе інвестыцыйную дзейнасць у галіне рэканструкцыі, тэхнічнага пераўзбраення, рэструктурызацыі і мадэрнізацыі вытворчасці;
  • фармуе інвестыцыйныя праекты;
  • каардынуе работу прадпрыемстваў і арганізацый па выкарыстанні і абнаўленні асноўных вытворчых фондаў.