Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Служба прамысловага забеспячэння

Начальнік службы  Мясніковіч Юрый Антонавіч
Намеснік начальніка службы - начальнік аддзела прамысловасці Няцёсаў Андрэй Аляксандравіч

Кантактная інфармацыя:

Тэл./факс (+375 17) 225 04 95
E-mail: npo_gatilo@upr.mnsk.rw
Адрас: 220030, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Леніна, 17

Служба прамысловага забеспячэння з'яўляецца самастойным структурным падраздзяленнем Упраўлення Беларускай чыгункі і знаходзіцца ў непасрэдным падначаленні намесніку Начальніка Беларускай чыгункі.

Асноўныя кірункі дзейнасці:

  • у прамысловасці
  1. Стварэнне ўмоў для эфектыўнай работы гаспадарчых таварыстваў, акцыі якіх перададзены ва Ўпраўленне Беларускай чыгункі (далей - гаспадарчыя таварыствы).
  2. Удзел у распрацоўцы паказчыкаў працы гаспадарчых таварыстваў, аналіз і кантроль іх выканання.
  3. Cадзейнічанне гаспадарчым таварыствам у:
    • пашырэнні наменклатуры выпускаемай прадукцыі за кошт арганізацыі вытворчасці сучаснага, высока тэхналагічнага і энергазберагальнага абсталявання;
    • пашырэнні выпуску экспартаарыентаванай прадукцыі, павелічэнні аб'ёмаў рэалізацыі прадукцыі на экспарт;
    • арганізацыі вытворчасці імпартазамяшчальнай прадукцыі (запчастак, матэрыялаў і абсталявання) для Беларускай чыгункі, прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь і на экспарт.
  • у матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні
  1. Распрацоўка стратэгіі і тактыкі матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння Беларускай чыгункі.
  2. Распрацоўка і рэалізацыя мер, скіраваных на стварэнне адзінай інтэграванай сістэмы кіравання матэрыяльнымі рэсурсамі на Беларускай чыгунцы. Распрацоўка нарматыўных дакументаў, якія рэгламентуюць матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Беларускай чыгункі.
  3. Фармipаванне пералікаў тавараў (работ, паслуг), што падлягаюць цэнтралізаванай закупцы з улікам патрэб эксплуатацыі рамонтных праграм і плана інвестыцый па ўсіх гаспадарках чыгункі.
  4. Распрацоўка методыкі ажыццяўлення закупак тавараў (работ, паслуг), у тым ліку па імпарце і закупак імпартных тавараў, каардынацыя работы курыруемых прадпрыемстваў па закупках імпартных тавараў (работ, паслуг).
  5. Маніторынг стану рынку тавараў (работ, паслуг) па ўсёй наменклатуры тавараў, што закупаюцца, паслуг, якія набываюцца, забеспячэнне курыруемых прадпрыемстваў інфармацыяй, высновамі, рэкамендацыямі па выніках маніторынгу.
  6. Каардынацыя работы па выкананні ўзгодненых графікаў паставак, дагаворных абавязацельстваў і маніторынг наяўнасці таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на складах.
  7. Планаванне і аналіз паказчыка па сальда знешняга гандлю.
  8. Арганізацыя ўліку, захоўвання, выкарыстання лому чорных, каляровых і каштоўных металаў на курыруемых прадпрыемствах, каардынацыя работ па рэалізацыі лому чорных, каляровых і каштоўных металаў прадпрыемствамі Беларускай чыгункі.